30 студзеня ў Менску пасьля працяглай хваробы памёр музыка Ўладзімер Сьпірыдовіч. На зломе 60-70-х яго гурт "Арганаўты" дзівіў усіх сваёй музыкай і дужа пастаўленымі галасамі. Сам Сьпірыдовіч тлумачыў гэтую ўласьцівасьць тым, што яны пілі "чарнілы" ды сьпявалі па пяць гадзінаў штодзень, а рэпэтыцыі праводзілі, седзячы на дрэвах у цяперашнім Купалаўскім сквэры, зьбіраючы вакол сябе масу народу.