Гомельскі артыст Bigi прадставіў дэбютны міні-альбом "Quadromania", запісаны на словы сябра-гамельчука Алеся Плоткі (aka Bajsan). Месца, з якога паходзяць хлопцы, мае ў народзе простую назву – "Квадрат". Таму хлопцам не выпадала шукаць іншую назву, а трэба было проста зафіксаваць рэспект да роднай вуліцы Косарава.