Грамадскае агенцтва "Арт сядзіба" выпусціла музычную складанку "Паэты жывуць у песнях". Прэзентацыя кружэлкі адбылася 20 красавіка ў паб-клубе. У ёй бралі ўдзел Фёдар "Дарафей" Жывалеўскі, Сяргей Башлыкевіч, гурты "Сон-трава" і "Нельга забыць".
Дыск "Паэты жывуць у песнях" стаў вынікам аднайменнага музычнага конкурсу, які быў задуманы як спроба сабраць у адным месцы спевы беларускіх выканаўцаў, напісаныя на вершы айчынных паэтаў. З некалькі дзесяткаў дасланых песень на вершы сучасных і класічных беларускіх паэтаў галасаваннем слухачоў і адзнакамі журы былі абраныя 16 лепшых твораў, сярод якіх кампазіцыі гуртоў BosaeSonca, The Road Dogs, Tesaurus, Leibonik, "Нельга забыць".
– На жаль, моладзь слаба ведае творы беларускай класічнай літаратуры, у прыватнасці – паэзіі. Менавіта таму мы і вырашылі здзейсніць гэты праект, – зазначае арганізатар конкурсу Эмілія Скарабагатая. – Слухаючы нашу складанку, беларусы не толькі пачуюць цудоўную музыку, але і вывучаць вершы нашых паэтаў.
Спампаваць складанку "Паэты жывуць у песнях".
Текст: Вячеслав Радионов, Ultra-Music
Комментарии
хороший альбом получился,
хороший альбом получился, особенно первая его половина особенно песня "Ерусалим". Чувствуется, что стихи поэтов, а стихи настоящих поэтов музыкой не испортишь