О проекте

Н.Кудрэйка: Розныя артысты "Re:Песняры"

 

Пазаштатны эксперт Надзея Кудрэйка пра праект "Re:Песняры": "Мяне ўвогуле зачапіла гэтая вакальная праблема. Па-мойму, многія проста не ведалі, якім голасам спяваць, якім тэмбрам, у якой танальнасці ды ў якім вобразе".

Традыцыйна альбом-трыб’ют – вельмі прыцягальная для аматараў музыкі справа. Заўсёды цікава, як можна да непазнавальнасці змяніць старую песню, як можна знайсці ў ёй новы сэнс, як можна перакласці старадаўні твор на мову сучасных аранжыровак і тэхнічных дасягненняў. Але чым большага чакаеш, тым болей і расчароўваешся. Для трыб’ютаў звычайная справа. Не многія музыканты здольныя аддаць усе сілы, час і эмоцыі, каб зрабіць шэдэўр дзеля ўдзелу ў "нейкім" праекце – і таму з’яўляюцца запісы, што найбольш дакладна характарызуюцца словам "дзяжурныя". І таму – не маючы ўдалай ідэі – чыста фармальна мяняюць песні стыль і жанр. (Бо проста прыгожа пераспяваць лічыцца некамільфо). І таму калі на альбоме-трыб’юце ёсць адзін-два ўдалыя, а не дзяжурныя каверы, то гэта ўжо добра.

Відавочныя рэчы я напісала дзеля таго, каб трохі апраўдаць расчараванне ад гэтага канкрэтнага праекта – расчараванне пасля чакання вялікага стоса новых беларускіх якасных запісаў, што запоўняць сабою эфіры і таксама будуць любімыя слухачамі. Не атрымалася. Паўтаруся, гэта звычайная гісторыя для трыб’ютаў. Так што паглядзім на тое, што ёсць, ужо са спакойнымі эмоцыямі. Радасная неспадзяванка, лепшы трэк альбома – група DeTroit з "Чырвонай ружай". Насамрэч атрымаўся кавер, насамрэч яго хочацца слухаць, насамрэч атрымалася новая кампазіцыя без кардынальнага "здзеквання" на базе таго, што і закладзена ў гэтым творы – простай эстраднай песні без якогасьці намёка на этнічнасць, эпічнасць і г.д. Як на мой густ, то вось гэтая "кафэшантаннасць", як той казаў, кабарэтнасць маглі б быць даведзеныя да большага бляску, а то падалося, што шаблонна-джазавым сканчэннем песні музыканты быццам бы прабачаюцца, быццам заяўляюць – гэта джаз! Мы спяваем джаз! Каб людзі не пераблыталі, і не падумалі, што гэта проста прыгожая песня.

Астатнім настолькі трапіць у кропку з ідэяй, ды і ўвасабленнем ідэі, не ўдалося. Зміцер Вайцюшкевіч мог бы проста душэўна пераспяваць "Вераніку", і было б цудоўна – аднак праспяваў менавіта "дзяжурна", ды й аранжыроўка таксама створана па стандартнай схеме. Крыху недаробленая да ідэалу работа. Канешне, на фоне некаторых іншых вакалістаў Вайцюшкевіч праспяваў выдатна. Мяне ўвогуле зачапіла гэтая вакальная праблема. Па-мойму, многія проста не ведалі, якім голасам спяваць, якім тэмбрам, у якой танальнасці ды ў якім вобразе. Ці так аўтарытэт арыгіналу на іх ціснуў, ці настолькі ў галаве ўжо моцна гучыць гэты арыгінал, што міжволі спрабуеш яму адпавядаць, але не атрымліваецца? (Вось чаму тут і выйгрышна гучыць DeTroit – бо спяваў сваім голасам.) Ад таго і многія гучаць няўпэўнена, з дрыжыкамі, з няправільнай інтаніроўкай і фальшывымі нотамі, з раптоўнымі заменамі спеўнай фразы на рэчытатыў і заменай свайго брутальнага вакалу на нейкае панаўдзіцячае сюсюканне. (Гэта з улікам і тых трэкаў, што не ўвайшлі ў афіцыйны рэліз).

Больш-менш нармальна, але па-прахадному нармальна, не надта цікава для мяне гучаць трэкі SP Kava&Angst, Akana, Re1ikt, TonqiXod. Больш сімпатычныя версіі Akute– калі б не такі няўпэўнены вакал і недадуманы эмацыйны вобраз, і BosaeSonca – калі б не задумвацца, пра што ж пяецца. Асабіста я ў вершы "Ты мне вясною прыснілася" не бачу аніяках падставаў для трылера, дэпрэсіі і суіцыдных думак. А BosaeSonca гучыць менавіта так.

Што яшчэ не радуе – памылкі ў беларускім вымаўленні. Не тое, што я занадта ўслухоўвалася ў кожнае слова, але пастаянныя "нЕ мог, нЕ вернешся, нЕ стой..." перыядычна чапляліся за вуха. Сяргей Пукст з нявыдадзенага – "ціпер", "ні мог".... Дарэчы, з гэтага невыдадзенага шкада менавіта Пукста – прадуманая форма, адчуваецца павага да песні, менавіта да гэтай прыгожай мелодыі, якая дазваляе так цікава сябе круціць. І зместу песні нішто не супярэчыць. А для астатніх – мо, і лепей, што іх каверы не ўвайшлі ў рэліз. Не самыя ўдалыя запісы гэтых таленавітых выканаўцаў. Хаця для статуснасці самога праекта, канешне, не перашкодзіла б мець паболей разнастайных трэкаў.

Карацей, добрая задумка – з цікавым падборам выканаўцаў, з асноўным песенным блокам і трыб’ютным дэсертам у выглядзе рэпа, этна-джаза і хора. Магло б атрымацца зусім няблага, асабліва ў параўнанні з даўнім альбомам "Песнярок", які мала што пакінуў для вечнасці. Аднак усё ж непрыемна здзівіла такое абыякавае стаўленне артыстаў да гэтай працы. Адна справа калі б не было цікавай ідэі, ну вось проста не прыйшла Муза! – але з прафесійнага пункта погляду ўсё зроблена, запісана, праспявана на вышэйшым узроўні. А тут даводзіцца дзівіцца нячыстым нотам, прымітыўным аранжыроўкам, дрэнным запісам. Не буду разважаць, чаму такое стаўленне, тлумачэнні, мабыць, ёсць. Трохі шкада. Аднак усё ж з альбома я вынясу некалькі кампазіцый, што могуць гучаць у эфіры– DeTroit, Вайцюшкевіч, Akute і BosaeSonca.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов и ПРОСЛУШАТЬ этот альбом вы можете здесь.

Об авторе:

Журналист, работает на Белорусском радио. Родилась и живет в Минске. Дипломированный математик и филолог. В прошлом автор передач о рок-музыке "Яшчэ не вечар", "Сонца ў вочы", "Тры акорды" и т.д. Много лет была автором передачи об авторской песне "Моя музыка", а также организатором и ведущей фестивалей "Травеньскія вечары аўтарскай песьні".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Есть резон

+1
+1
-1

Госпожа Кудрейко права по большинству пунктов... Разве что, пожалуй, Войтюшкевич-то как раз мне показался НЕ дежурным (и единственно интересным с музыкальной точки зрения)... А в остальном очень серенько... Всё-таки Песняры остаются некой Альфа-Центавра, до которой не долететь нынешним исполнителям... Причина проста: У Песняров все были очень поющими, а у теперешних музыкантов - "другая концепция" (петь не надо, надо выё..., простите, надо "создавать шоу"...) "Шестёрка" немножко высоковато, но, впрочем, пойдет... Надо исходить из данности... Петь на уровне Песняров неформальные певцы не могут, но стараются.. И на том спасибо... PS: Минск как всегда отождествил себя со страной в целом... Неправильно... Регионы не уступят (уж на таком уровне, так точно)))) Без обид!

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net