О проекте

Ганна Маркевіч: асабісты топ-10 беларускіх альбомаў за 2017 год (+аудыё)

 

Сябра вялікага журы, вядучая праграмы Belsat Music Live (з 2017). З 2008 да 2015 года – журналіст "Еўрарадыё". Акрамя гэтага мэнэджэр гуртоў Nizkiz и "Мутнаевока", сябра каманды фэстаў "Камяніца" і Mirum Music Festival, суарганізатар фэсту "Пешаходка".

Музычны 2017-ты нечакана занёс мяне ў плыню хіп-хопа. Яшчэ ўчора невядомыя хлопцы сёння спрытна змяшчаюць рок-ідалаў і каралёў поп-музыкі на далёкія пазіцыі. Але ад беларускай музыкі хацелася розных настрояў, юнацкага агню і чапляючых хукаў. З апошнім аказалася складаней за ўсё. І ў пэўны момант я баялася, што не здолею выбраць дзесятку. Такім атрымаўся мой асабісты топ-10 – беларуская музыка, якая грэла, здзіўляла, прабівала на слязу і давала падставу паганяць па начной Мінскай кальцавой.

1. ЛСП "Tragic City" – слухаць

Калі слухаеш такое, хочацца забыцца пра ўзрост і тэрмінова замуціць амаль школьную вечарыну без правілаў, ці ганяць паўночы па кальцавой. Як быццам усё, што табе забаранялі бацькі, зараз можна.

2. Tonqixod "Колер, якога няма" – слухаць

Той выпадак, калі трэба быць дастаткова музычна адукаваным і інтелігентным, каб рассмакаваць гэтую музыку. Распаўсюджана думка, што гэта акурат і дрэнна. А па мне, наадварот, тут не хочацца выпадковых слухачоў. Не ведаю, наколькі загадзя музыканты думалі пра замарозку праекта, але ёсць у ім штосьці фінальнае.

3. Yegor Zabelov Trio "The Rose Festival" – слухаць

На працягу ўсяго праслухоўвання альбома не адпускала думка, што "The Rose Festival" – меладычная агонія: напружанне нарастае. І ты, здаецца, падымаешся вельмі высока па лесвіцы, гатовы сарвацца ў любы момант, пакуль Ягор гіпнатызуе гукам. Увогуле Ягор Забелаў для мяне – чалавек, які робіць выключна якасны матэрыял.

4. Макс Корж "Малый позврослел, ч.2" – слухаць

Надзіва прадуктыўны Макс Корж працягвае пісаць свой асабісты дзённік. Другая яго частка атрымалася слабейшай за папярэднюю, што, тым не менш, не перашкаджае канцэнтрацыі хітоў на альбоме зашкальваць. Ну, і што казаць пра Каржа? Ты з ім альбо на адной хвалі, альбо не.

5. Super Besse "La Nuit" – слухаць

Манатоннае музычнае палатно, напоўненае змрочна-цягучай, халоднай, атмасферай.

6. True Litwin Beat "Ненужная правда о белорусах 2" – слухаць

True Litwin Beat – маё ўлюбёнае пераўвасабленне Сяргея Пукста. Працяг лакальнага маніфеста выйшаў больш роўным і гладкім. У чарговы раз хочацца дадаць Сяргею умоўных балаў за тэксты.

7. Ее ослепительное сияние "Квантовое сердечко" – слухаць

Пры праслухоўванні песня за песняй гэтая кружэлка стварае ў галаве дзіўнае, але адназначна прыемнае адчуванне. Наіўнае і светлае. Наўрад ці будзе слухацца на рэпіце, але пакайфаваць на пару раз пасуе.

8. Shaman Jungle "Amazing" – слушать

Вам спадабаецца "Amazing", нават калі вы чалавек, далёкі ад такога музычнага стылю. Абсалютна натуральная прыцягальная музыка, без кансервантаў і дадаткаў. Суцэльная, чароўная праца.

9. Аня Жданова "Appetiizer" – слухаць

Танцавальны і бесклапотны на першы погляд альбом, які спадабаецца аматарам харызматычнага трып-хопу. Калі вы знаёмыя з творчымі эксперыментамі Ані Жданавай, то вы і тут не расчаруецеся, калі не – знаёмцеся хутчэй.

10. Weed & Dolphins "Islandkid Cassette" – слухаць

Сонечная эстэцкая варыяцыя на тэму брыт-попу. Добрая праца з прыгожымі, класнымі аранжыроўкамі і дзёрзкімі мелодыямі.

Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net