О проекте

"Лепшы альбом года" прымусіў Tonqixod уз’яднацца

 

7 чэрвеня ў клубе "Бруге" адбудзецца вялікі сольны канцэрт гурта Tonqixod – прыз за перамогу ў намінацыях "Лепшы альбом года" і "Лепшы беларускамоўны альбом" на ўзнагародах Experty.by. Гэта першы выступ калектыва пасля афіцыйнага прыпынення дзейнасці паўгады таму.

У чэрвені 2017 – амаль год таму – музыкі арт-рокавага трыа Уладзіміра Лянкевіча (вакал, гітара, тэксты), Максіма Субача (вакал, клавішныя) і Андрэя Аляксеенкі (бубны) выдалі свой другі альбом "Колер, якога няма". Яго вельмі добра сустрэлі прыхільнікі і крытыкі, але ўжо ў кастрычніку 2017 гурт нечакана абвясціў пра прыпыненне дзейнасці. З таго часу на старонках калектыва ў сацсетках вісеў статус: "У стане паўраспаду".

У красавіку 2018 іх альбом стаў галоўным пераможцам узнагарод Experty.by па галасах беларускіх і замежных музычных журналістаў, а разам з дыпломамі атрымаў і практычныя прызы: рэкламна-інфармацыйную падтрымку сольнага канцэрта ад Finlandia (за "Лепшы альбом года") і фонда "Вяртанне" (за "Лепшы беларускамоўны альбом"). І гэта прывяло да уз’яднання – як мінімум на адзін канцэрт.

– Дзякуй усім музычным журналістам, якія за нас галасавалі, – кажуць музыкі Tonqixod. – У беларускіх шыротах не сабрацца, калі табе падносяць усё на сподачку – грэх. Апытанне на старонках гурта ў сацсетках гэта пацвердзіла. Таму канцэрту быць. Мы ставім шах і мат у гэтай партыі, а ці будуць наступныя – пабачым.

TONQIXOD з праграмай "Шах і мат"
7 чэрвеня – клуб "Бруге" (пр. Партызанскі 6а) – 20.00
Квіткі: 15 руб. (танцпляц), 20 руб. (сядзячыя) на Bezkassira.by
Інфалінія: (33) 661 14 32

ПРАЗМЕРНАЕ ЎЖЫВАННЕ АЛКАГОЛЮ ШКОДЗІЦЬ ЗДАРОЎЮ

Experty.by

Tonqixod

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net