На сайце "Пяршак" адбылася прэзентацыя новага альбома праекта Sinie Gory "Red Balloon", за якім стаіць музыка і відэамастак Дзяніс Кудраўцаў. Доўгі час ён устрымліваўся ад публічных рэлізаў, але яго светапогляд змяніў удзел у музычнай праграме OneBeat у ЗША ў 2016 годзе.
Назва праекта пайшла ад назвы вёскі пад Мінскам, дзе знаходзіцца дом-студыя Кудраўцава. Як прызнаецца аўтар, падчас працы над альбомам ён сфакусаваўся на песенным жанры, які, на яго погляд, знаходзіцца ў крызісе, але не губляе слухацкай цікаўнасці.
"Пры запісе выкарыстоўваўся клапатліва сабраны мной аркестрык з нядаўна знойдзеных інструментаў: піла з будаўнічай крамы, модная нямецкая сансула, мелодыка з барахолкі (галоўны інструмент у альбоме), глокеншпіль, гуіра, казу, пластыкавыя пакеты і запісаны летам скрып катамарана", – распавёў сам музыка.
"Гэта змрочная і рыпучая 40-хвілінная споведзь адзінокага вешчуна, які замешвае калючы булён гісторый у маленькім доміку пасярод заснежаных краявідаў, а пасля спрабуе заснуць пад калыханку ветру. Сапраўднае беларускае кантры!" – такую характарыстыку альбому дае "Пяршак".
Канцэртная прэзентацыя альбома ў Мінску адбудзецца 24 лютага ў клубе ili. Уваход каштуе 5 рублёў (чэк-бар).
Спампаваць альбом на сайце "Пяршак".
Набыць альбом і іншыя запісы Sinie Gory на афіцыйным Bandcamp.
Тэкст: Experty.by
Комментарии
Музыка прекрасна и энергична.
Музыка прекрасна и энергична. По утрам на работе очень даже колбасит. Надеюсь весь год будет в подобных открытиях.
назва
скажыце хлопцу, што вёска называецца Sinija Hory, а то так і будзе блукаць у прыцемках.
Неплохо
Было бы на мове - сказал бы : наш беларуски Том Уайтс. Наконец то ! И скачал бы.
PS
Ждем беларуских Tiger Lillies :)