О проекте

Выйшаў супольны праект "Новае пакаленьне на Новы год" (+слухаць/+відэа)

 

Тэлеканал "Белсат" у супрацы з Tuzin.fm 31 сьнежня прадставіў супольны праект "Новае пакаленьне на Новы год", у межах якога сучасныя беларускія музыкі запісалі 10 нечаканых дуэтаў. Напрыклад, упершыню разам заспявалі фолк-гурт Vuraj і электроншчыкі Cherryvata, лідэр панк-гурта Dzieciuki і генералы айчыннага фолку "Палац".

– Гэты праект – спроба паказаць пэўны зрэз беларускай альтэрнатыўнай сцэны. Калі мы запрашалі ў ім паўдзельнічаць беларускіх музыкаў, мы арыентаваліся найперш ня толькі на імёны, але і на актуальнасьць творчасьці, – тлумачыць кіраўнік праекту Сяргей Будкін. – Мы прасілі кожнага з аўтараў напісаць песьню, адпаведную нагодзе – каб выйшла ўрачыста, узьнёсла, кранальна, па-сьвяточнаму. Якраз сучасных навагодніх песень па-беларуску ў нас не стае, варта запаўняць гэтую нішу. Усе запрошаныя адгукнуліся імгненна і паставіліся да ідэі звышсур’ёзна.

Відэаверсію праекта можна паглядзець на YouTube. Да 14.01.2016 на Tuzin.fm ідзе адмысловы навагодні тур, складзены зь песень праекту "Новае пакаленьне на Новы год".

Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net