Пасля двух гадоў існавання паўнавартаснага музычнага калектыву Pauline нарэшце прэзентуе свой першы альбом, які атрымаў назву "Адчувай". На рахунку гурта званне "Адкрыццё году" на прэміі "Героі году 2015" і перамога ў конкурсе "Заспявай.by 3.0" (2016).
Тэлеканал "Белсат" у супрацы з Tuzin.fm 31 сьнежня прадставіў супольны праект "Новае пакаленьне на Новы год", у межах якога сучасныя беларускія музыкі запісалі 10 нечаканых дуэтаў. Напрыклад, упершыню разам заспявалі фолк-гурт Vuraj і электроншчыкі Cherryvata, лідэр панк-гурта Dzieciuki і генералы айчыннага фолку "Палац".
12 сьнежня на 12-годзьдзе парталу Tuzin.fm адбылася цырымонія ўручэньня штогадовай музычнай прэміі "Героі году". Акрамя дзьвюх галоўных намінацыяў, лёс якіх вызначае рэдакцыя парталу, былі абвешчаныя пераможцы ў намінацыях "Кліп году", "Песьня году" ды "Альбом году", якіх абіраюць наведнікі сайту.
Музычны партал Tuzin.fm выдаў складанку "Прэм'ер тузін" па выніках 2015 году. Нягледзячы на прысутнасць вядомых артыстаў (Akute, Tonqixod, Андрэй Макарэвіч), пераважная частка складанкі прысвечана менавіта новым праектам на беларускай мове. Сярод іх і шэраг намінантаў прэміі "Героі году", уручэнне якой адбудзецца 12 снежня ў клубе "Пляцоўка-хол".
Па сем прэтэндэнтаў увайшлі ў намінацыі "Адкрыццё году" і "Героі году" музычнай прэміі ад парталу Tuzin.fm. Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя на вялікім канцэрце 12 снежня ў клубе "Пляцоўка Хол".