Музыкі прадставілі першую частку свайго дэбютнага альбому, над якім працавалі некалькі гадоў. У рэліз увайшло 6 песень, вытрыманых у фольк-рокавым кірунку. Яму папярэднічаў сынгл зь дзьвюма песьнямі, які музыкі прадставілі на Tuzin.fm на чатырохгодзьдзе каманды ў лістападзе.
Музычны партал Tuzin.fm выдаў складанку "Прэм'ер тузін" па выніках 2015 году. Нягледзячы на прысутнасць вядомых артыстаў (Akute, Tonqixod, Андрэй Макарэвіч), пераважная частка складанкі прысвечана менавіта новым праектам на беларускай мове. Сярод іх і шэраг намінантаў прэміі "Героі году", уручэнне якой адбудзецца 12 снежня ў клубе "Пляцоўка-хол".
Па сем прэтэндэнтаў увайшлі ў намінацыі "Адкрыццё году" і "Героі году" музычнай прэміі ад парталу Tuzin.fm. Імёны пераможцаў будуць абвешчаныя на вялікім канцэрце 12 снежня ў клубе "Пляцоўка Хол".