Музычны партал Tuzin.fm выдаў складанку "Прэм'ер тузін" па выніках 2015 году. Нягледзячы на прысутнасць вядомых артыстаў (Akute, Tonqixod, Андрэй Макарэвіч), пераважная частка складанкі прысвечана менавіта новым праектам на беларускай мове. Сярод іх і шэраг намінантаў прэміі "Героі году", уручэнне якой адбудзецца 12 снежня ў клубе "Пляцоўка-хол".
Гурт "Нельга забыць" прадставіў альбом "Mertvets". Адметнасьць гэтай працы ня толькі ў арыгінальным паглядзе на спадчыну Максіма Багдановіча, але і ў тым, што ўся музыка была напісаная якраз у той хаце, дзе жыў паэт.