О проекте

Баяніст BosaeSonca запісаў сольны сінгл (+слухаць)

 

Пераможца "Бардаўскай восені-2014" Алесь Ясінскі запісаў пад Новы год самотнік разам з расейскай сьпявачкай Аленай Мядзьведзевай і чэшскай рок-зоркай Івай Марэшавай "Сьвет нібыта ўздыхнуў". "У гэтай песні мае пажаданьні ўсім людзям. Хачу, каб Новы Год прынёс Вам радасьць, цеплыню і шчасьце, каб мы былі разам, каб сьвет жыў у міры, сяброўстве і любові. Каб усе перамены былі да лепшага", – кажа музыка.

Cамотнік складаецца з дзьвюх вэрсій адной песьні. Першая вэрсія – на беларускай мове, засьпяваная дуэтам з расейскай сьпявачкай Аленай Мядзьведзевай (Алёна Медведева) і з удзелам альтыста Ільлі Чарнаклінава. Другую вэрсію пераклала на чэшскую мову і прасьпявала Іва Марэшова (Iva Marešová), вядомая сьпявачкай чэшскай рок-сцэны і мьюзіклу.

Дарэчы, на апошнім сваім канцэрце Іва разам з Аляксандрам выканалі песьню на беларускай мове на верш Уладзімера Караткевіча, зь якой Ясінскі сёлета перамог на фетсывалі "Бардаўская восень". "Вельмі ўсьцешаны, што беларуская мова і беларуская песьня кранае маіх чэшскіх і рускіх калег і сяброў. Нягледзячы на нейкія адрозненьні, нас шмат што аб’ядноўвае. Лепей натхняць адно аднаго і дапамагаць".

На гэтым сінгле Алесь Ясінскі (баяніст BosaeSonca, лідар The Unlimited Trio) дэбютуе ня толькі як аўтар і выканаўца ўласнай песьні, але і як гукарэжысэр – абодва запісы зроблены на ягонай хатняй студыі. "Выдатных дэбютаў усім Вам у Новым Годзе! – жадае Алесь. – Хай у Вашым жыцьці адбываюцца цуды, зьдзяйсьняюцца Вашыя мары. А лепей – зьдзяйсняйце іх самі!"

Алесь Ясінскі запрашае ўсіх, хто будзе ў Празе 2-га студзеня наведаць сьвяточны акустычны канцэрт гурта BosaeSonca у клубе Paliárka.

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net