Гурт BosaeSonca прэзентуе свой новы рэліз "Unplugged 2". У аснову альбома лёг запіс пераважна новых песень падчас жывога канцэрту на студыі Everest у Менску. Цікавосткай рэлізу з’яўляецца той факт, што ўсе партыі запісаныя падчас канцэрту, а таксама дапісаныя пазней ў студыі, выканалі два музыкі гурта – Алесь Кот-Зайцаў і Алесь Ясінскі. Адсюль назва "Unplugged 2".
У тытуле альбому крыецца і яшчэ адна ідэя. Як заўважаюць самі музыкі, рэліз з’яўляецца своеасаблівым працягам папярэдняга альбома гурта, "Адпусці", які здабыў хвалебныя водгукі з боку беларускіх музычных крытыкаў і журналістаў і перамог у намінацыі "Лепшы беларускамоўны альбом" на ўзнагародах Experty.by па выніках 2013.
– Гэтыя два альбомы магчыма розняцца па гуку i па маштабу, але досыць падобныя па настроі, – кажа лідэр гурта, Алесь Кот-Зайцаў, – Мы нібы зрабілі працяг папярэдняга рэлізу, але змянілі канцэпцыю з "аркестровай" на максімальна камерную, запісаўшы цэлы дыск дуэтам. Ёсьць у гэтым гучанні нешта вельмі інтымнае, камернае, таму мы і вырашыліся на такі эксперымент, каб паспрабаваць зайграць усе партыі толькі ўдвох.
Плыта складаецца з 11 трэкаў, большасьць з якіх абсалютна новы матэрыял гурта BosaeSonca. Але трапілі ў трэкліст і дзьве песні с папярэдняга альбому, а таксама кавер-версія песні ісландскага пост-рок гурта Sigur Ros. Запіс быў зрэалізаваны пры партнёрскай падтрымцы з боку студыі гуказапісу Everest і кампаніі "Будзьма беларусамі".
Тэкст: паводле прэс-рэліза
Комментарии
Музыка для друзей и для
Музыка для друзей и для выступлений на открытии каких-нибудь тематических выставок. Музыка хорошая, но не интересная