У студыю "Еўрарадыё" завіталі вакаліст гурта J-J Bingz Слава Жук ды гітарыст Арцём Цыёнскі. Нягледзячы на рэпутацыю самых пазітыўных персанажаў беларускага шоў-біза, да пачатку размовы хлопцы паводзілі сябе вельмі стрымана. Але літаральна праз некалькі пытанняў Слава разахвоціўся, раздухарыўся і пачаў укручваць падколкі ў кожны адказ. Арцём жа застаўся абсалютна сур’ёзным, патлумачыўшы гэта прыроджаным занудствам.