О проекте

J-J Bingz: новы альбом са скрыпкамі, арфамі і песняй пра Фукусіму

 

Мінскі ска-гурт J-J Bingz скончыў працу над другім альбомам. Пласцінка пакуль носіць працоўную назву "Do What You Want" ("Рабі тое, што хочаш") і будзе выдадзена да 17 красавіка.

На думку лідара гурта Славы Жука, новы дыск кардынальна адрозніваецца ад таго, што музыкі рабілі раней:

"Па-першае, месцамі ў нас з’явіліся сінты, – пералічвае новаўвядзенні Слава. – Па-другое, зусім іншае гучанне стала: гітар больш, вакалаў таксама. Карацей, усё больш глабальна неяк стала. Плюс, з’явілася сімфанічная песня, дзе скрыпкі, арфы, розныя такога кшталту інструменты, а пасля з’яўляемся і мы. Гэта песня пра Фукусіму".

Днямі музыкі адслухаюць першую версію звядзення альбома і, калі будуць заўвагі, нешта адправяць на дапрацоўку. Але дакладна, што новы альбом з’явіцца да 17 красавіка, бо на гэты дзень прызначаная яго канцэртная прэзентацыя ў клубе Re:Public. Інтэрнэт-прэзентацыю свайго другога студыйніка J-J Bingz плануюць зладзіць на сайце Еўрарадыё! А "нармальны дыск з прыгожай вокладкай" будзе выдадзены абмежаваным накладам. Набыць яго можна будзе на канцэртах гурта. Папярэдні "Нормальный альбом" J-J Bingz выйшаў у 2009 годзе.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

J-J Bingz

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net