На 14-годдзе парталу TuzinFM 12 снежня пройдзе штогадовая музычная прэмія "Героі года". У намінацыі "Адкрыццё" сёлета пяцёра прэтэндэнтаў, а на "Гурт году" намінуецца васьмёра выканаўцаў.
Паэтка, мастачка і спявачка Кацярына Ваданосава выдала першы музычны альбом пад назвай "Міфатворчасць". Гэта на першы погляд несумяшчальны сінтэз беларускай народнай культуры, еўрапейскай музыкі эпохі Сярэднявечча, Рэнесанса ды Барока, рокавых рыфаў і рытмаў.