О проекте

Абвешчаны старт трэцяга сезону "Заспявай.BY"

 

Партал Tuzin.fm і фонд "Вяртанне" пры падтрымцы TUT.BY абвяшчаюць трэці сезон конкурсу маладых выканаўцаў "Заспявай.BY" з прызавым фондам у 1500 еўра. У ім могуць прыняць выканаўцы ад 16 да 33 год. Сёлета конкурс праводзіцца па трох намінацыях. Галоўная ўмова для ўсіх трох намінацый – беларуская мова выканання.

У традыцыйнай намінацыі "Спяваная паэзія" выканаўцы могуць падаць сваю песню, напісаную на верш сучаснага паэта. У намінацыі "Беларускі кавер" прымаюцца інтэпрэтацыі вядомых беларускіх хітоў. А ў зусім новай катэгорыі – "Замежны пераклад" могуць удзельнічаць вядомыя замежныя хіты.

"Мы прапануем ў тры спосабы паказаць хараство нашай мовы – праз сучасную беларускую паэзію, праз музыку беларускіх выканаўцаў і праз замежныя пераклады. Тыя, у каго атрымаецца найбольш гарманічна спалучыць музыку і слова, па-новаму адкрыць ужо вядомыя песні, атрымаюць у якасці прызу грошы на запіс уласнай песні/самотніка/кліпа. Агульны прызавы фонд конкурсу сёлета складзе 1500 еўра", – заснавальнікі конкурсу "Заспявай.BY" Павел Бераговіч і Сяргей Будкін.

У параўнанні з мінулым сезонам узроставы цэнз удзельнікаў вырашана падвысіць – з 27 да 33 год. Таксама заяўляецца, што перавага ў прыёме заяваў будзе аддаваць найперш тым музыкам, якія не маюць афіцыйна выдадзеных альбомаў і сольных канцэртаў. Заяву можна падаць на электронны адрас конкурсу konkurs.zaspiavaj@gmail.com да 1 траўня 2016 году ўключна.

Падвядзенне вынікаў пройдзе ў два этапы. Спачатку журы, куды ўвойдуць беларускія музыкі, паэты, перакладчыкі, сфармуюць шорт-ліст па кожнай з намінацыяў. Названыя выканаўцы возьмуць удзел у летніх канцэртах конкурсу "Заспявай 3.0", якія пройдуць пры падтрымцы вядомых беларускіх выканаўцаў, па выніку якіх і будзе названы пераможца.

Падрабязьней з правіламі падачы і ўмовамі правядзення конкурсу можна пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы на Tuzin.fm, а таксама ў суполках у сацыяльных сетках у Facebook і Vkontakte.

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net