О проекте

CherryVata "ViaVanilla" (+аудио)

 
7,50
май, 2009
Go Records

Второй студийный альбом минского электронного коллектива, который был записан при участии гитариста и второго вокалиста Юрия Душина.

Дмитрий Литвинович (Diamos Roll) – клавишные, программинг
Вера Новикова (Vera Faith) – вокал
Юрий Душин (Magic ZuloO) – MC,вокал, гитара
Алексей Будько – бас-гитара, контрабас

В записи также принимали участие:

Денис Максимов (Dj Eye-Q) – скретчи (2,3,10)
Михаил Козлов – труба (2,3)
Артем Семенюк – флейта (7)

Музыка – Дмитрий Литвинович, кроме: Алексей Довнар/Дмитрий Литвинович (2), Юрий Душин/Дмитрий Литвинович (12)
Слова – Вера Новикова / Юрий Душин (2,3), Вера Новикова (4,7,8,11), Юрий Душин (5,6,10,12,13)

Запись – Олег Доманчук и Николай Сапунов на Mapletree Studio, Минск
Сведение, мастеринг – Дмитрий Литвинович (Diamos Roll)
Аранжировки – Дмитрий Литвинович (Diamos Roll)



мнения экспертов

Олег Климов

оценка: 8,00

Минские электронщики насытили альбом "живыми" инструментами и... попали – в точку! При всей относительной эклектичности материала (к примеру, "Bad Business", – электронное ленивенькое ночное рэгги, с не слишком яркими огнями-светляками; или флейто-гитарный медляк "Sea") – эйсид-джаз, фанк, фьюжн, гитарные манипуляции, вяжущий психодел, вспышки агрессии, чуть шаманской этники, – альбом получился программным, в нем все подчинено одному направлению главного удара, а вся вроде бы разрозненность, даже взаимоисключенность складывается в общую гармоничную картину. Картину холодной красоты. Но холод не отталкивает, а притягивает; не мерзнешь, но, естественно, и не согреваешься. Уютно в этой атмосфере нейтральности.

Вызывающая же длительность композиций делает его бесперспективным для ротации в линейном FM-эфире. При всей неофисности такой музыки это и к лучшему: слушать диск будут и думающая клубная публика, и тот, кто предпочел насладиться им дома.

"I’ve Got It", "Out Of The Club", "Gorod", "Mountainz’N’Space".

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 8,00

На маю думку, нечакана вельмі ўдалая работа маладога яшчэ калектыву, які пэўны час (так здалося) вагаўся адносна таго, якім шляхам ісьці далей. Апошні альбом сьведчыць пра тое, што шлях той акрэсьліўся. Вельмі слушна было вырашана ўключыць у склад больш "жывых" інструмэнтаў: цяпер, апрача гітар, часам гучыць яшчэ й флейта ("Outro"!), труба. За кошт гэтага кроку групе яўна дадалося добрага драйву, а сама музыка зрабілася, як мне падалося, больш канкрэтная і асэнсаваная і куды менш абстрактная.

Альбом дастаткова роўны і адначасова – разнастайны па аранжаваньнях, фармальнай арганізацыі практычна кожнай песьні.Сярод безумоўна лепшых нумароў – "Bad Business", "Rebirth" (2009), "Sea", якая пачынае гучаць як чыста акустычны нумар, але потым набірае моцы, напругі. То бок і тут фармальная распрацоўка была зроблена слушна і адпаведна законам драматургічнага разьвіцьця твора мастацтва. Падалося, што з агульнай "абоймы" крыху выпадае расейскамоўны "Горад". Магчыма, такое ўражаньне склалася толькі з-за мовы...

Новым у альбоме зьяўляецца й тое, што да голасу Веры, самога па сабе афарбаванага ня надта звыклымі для айчыннага жаночага вакалу тэмбрамі, дадаўся яшчэ й голас гітарыста Юрыя Душына. І ён таксама не вылятае па-за стылёвыя рамкі групы, упісаўся ў стылістыку арганічна, хоць, шчыра кажучы, такое вакальнае падваеньне выклікае ў мяне некаторую насьцярогу адносна цэласнасьці вобразу ўсяго калектыву. Усё ж, як ні круці, у падобнага роду фармацыях вобраз перш за ўсё складаецца на аснове вядучага голасу.

Зь іншага боку, гэткае падваеньне – таксама нешта новае. А новае, як вядома, у рэшце рэшт лепшае за старое. Прынамсі, так павінна быць.

Паказальна яшчэ й тое, што альбом гэты давялося праслухаць не адзін раз, каб скласьці пра яго пэўнае меркаваньне. Бо літаральна на днях давялося паслухаць групу падчас клюбнага канцэрту. І напачатку ў параўнаньні з тым канцэртам альбом вялікага ўражаньня не зрабіў. Толькі пасьля трэцяга-чацьвёртага праслухваньня ён такі "зайшоў". Цэльна, моцна, смачна, сучасна. Галоўнае, тут ёсьць музыка.

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 7,00

Второй студийный альбом CherryVata показывает серьезный рост и прогресс коллектива. В нем практически нет заунывности и меланхолии (свойственных дебютному "Где!?", 2006). Ей на смену пришли динамика, танцевальность и драйв в обогащенном живыми инструментами звучании. Но это не разнузданное поп-веселье, а микс интеллигентной музыки на стыке альтернативной и мэйнстримовой электроники с элементами эсид-джаза, трип-хопа и даба.

Диск получился насыщенным и разноплановым – от атмосферных инструменталов к различным по звучанию грувовым композициям с вокалом и, в качестве изюминки, несколько красивых полноценных песен. При этом альбом берет отнюдь не суммой. Здесь хватает действительно ярких композиций, которые смело можно провозглашать белорусской классикой жанра: жесткая гитарно-битовая "Город", элегантная "Rebirth 2009" (наш ответ знаменитому "The Saint"), лирическая "Sea", леденящая "Svyazi", искрящий даб "Ecoban". И это только самое-самое.

Вместе с тем, "ViaVanilla" не лишен шероховатостей. Где-то подводит английское произношение, где-то общее звучание недотягивает. Ну и длинноват альбом немного. В общем, если убрать композиции 2, 3, 14, была бы твердая "восьмерка". А так есть вопросы.

Experty.by


Сергей Будкин

оценка: 7,00

Другі студыйны альбом праекту CherryVata здольны выклікаць ня меншае замілаваньне, чым адзіны поўнавартасны альбом Tanin Jazz, а мо нават амаль столькі ж эмоцый, як дэбютнік Massive Attack. У тым і справа, што цягам праслухоўваньня іх дыску перасьледуе адчуваньне, што гучаць падзабытыя героі чартаў сярэдзіны 90-х. Альбом цяжка назваць своечасовым, але пра яго адсталасьць казаць падставаў яшчэ менш. Імаверныя прэтэнзіі разьбівае не-местачковасьць матэрыялу, так уласьцівая ангельскамоўным праектам нашай краіны.

Зь першага разу матэрыял слухаецца, як кожная праца тых жа "МА": найперш вылучаецца дзьве-тры фантастычна запамінальныя мэлёдыі (тут гэта "Sea" і "Outro"), а пры кожным новым праслухоўваньні пачынаюць квітнець іншыя трэкі, што падаліся спачатку шэрымі. Калі бы CherryVata разагрэла якога Трыкі, ніхто бы нічога насуперак не сказаў (пры ўмове, што ўжывую яны гучаць ня горш). Па шляху экспэрымэнтаў па спалучэньню жывога і электроннага гучаньня і (бэк)вакальнаму пашырэньню ім трэба ісьці далей. Важна – забыцца на расейшчыну. Трэкі на мове ўсходняга суседу псуюць уражаньне, падаюцца трэцяснымі, нікуды не трапляюць і абсалютна выпадаюць, нават нядрэнны такі міхееўскі "Ecoban".

У цэлым: гурт, які стварыў такую песьню, як "Sea" (хай яна і пяць разоў будзе падобна на кагосьці там), варты калі не захапленьня, то максымальна магчымай павагі. Падаецца, што гэты твор не згубіўся бы ні ў якім гіт-парадзе сьвету.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2009 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

CherryVata
8.75
Ваша оценка: Пусто Средняя: 8.8 (4 голосов)
список проголосовавших по оценкам: 

  
оценки пользователи
10 Jamayk
9 MShmel
8 DISH, notararity

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Першы раз пачуў

+1
0
-1

Першы раз пачуў CherryVata на складанцы ад часопіса "34" і ўжо тады гурт мяне зацікавіў. Што праўда, не ўсе гурты з той складанкі сталіся вядомымі, як запэўнівалі выдаўцы, але вось Дзецідзяцей і CherryVata - безумоўна так. Hair Peace Salon таксама, Мамкіны Бусы, хіба што яшчэ ёсць (а ў нас для маладога гурта гэта ўжо шмат), Dali i Глюкі ўжо тады былі даволі знанымі. Але вяртаюся да тэмы :)

Каб выпрацаваць нейкае меркаванне, мне прыйшлося слухаць кружэлку доўга. Яна мне так спадабалася, што я пераставаў услухоўвацца, музыка пачынала ляцець прыемным фонам, у выніку чаго я не мог сканцэнтравацца і прыдумаць нейкі сэнсоўны каментар.

Трэкі даволі арганічна перацякаюць з аднога ў другі пры ўсёй іх разнастайнасці: тут і трып-хоп, і джаз, і акустыка, і рэгі і нават рэчытатывы амаль ужывую ўзятыя з рага, жывыя інструменты вельмі ўсё гэта ўпрыгожваюць. Музыкі трапілі ў дзясятку - для мяне трып-хоп і ваколіцы - калі нашыя, беларускія - сапраўдны скарб.

Найлепшыя для мяне знаёмыя з сінгла Gorod i Rebirth, таксама Svyazi, I’ve Got It.

Каб не быць такім аднабаковым, згаджуся з меркаваннем Безкаравайнага наконт англійскай вымовы - над гэтым яшчэ трэба папрацаваць, як і ўсім астатнім нашым артыстам. Хаця не, не ўсім - Раста можа спакойна раўсці далей - ацаніц фанэтыку ў яе песнях амаль немагчыма :)

Альбом уразіў, даю 9, бо раней такога ў нас чуў зусім няшмат.
---
www.t-styl.info

 

Некалькі разоў

+1
0
-1

Некалькі разоў пераслухаў, але нічога апроч «міла» сказаць не магу. Добрая музыка для пасядзелак у якім-небудзь клюбе зь сябрамі і тэкілай. Чылаўт :)

 

А я уже вторую

+1
0
-1

А я уже вторую неделю слушаю с удовольствием. Ежедневно. И Атлантику.

 

Мая адзнака — 6.

+1
0
-1

Мая адзнака — 6.

 

CherryVata запісалі

+1
0
-1

CherryVata запісалі выдатны альбом. Trip-hop з элемэнтамі недзе raggae, недзе rock’n’roll’у. Прыемна чуць і розныя інструмэнты ўжытыя пры запісе.

Звычайныя для жанру падзяленьне мужчынскіх і жаночных вакальных партый перарываецца на “Городе”, калі вакалістка пераходзіць на рэчытатыў. Ня вельмі ўдалы крок, на мой погляд, такія рэчы лепш гучаць у мужчынскім выкананьні.

Немагчыма не ўзгадаць пра Morcheeba, слухаючы CherryVata, якія гучаць часта ня менш цікава.

І прыемна, вядома, што хутка змагу паслухаць іх музыку ў жывым выкананьні на пікніку Ґрафіці :)

Альбому мая адзнака – 9.
--
http://last.fm/user/pauluk_dunaj

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net