Альбом экс-вокалистки NHS Насты Некрасовой и группы FolkRoll, завоевавших в прошлом году гран-при крупного фолк-фестиваля "Нова традыцыя" (Варшава).
1. Да святы Юрай (mp3)
2. Пойду жы в лес
3. Ой, Божае Народжэне
4. Ой, на Купала ночка мала
5. Зязюля (mp3)
6. Сястра сястру звала (mp3)
7. Cykl dzieciecy
8. Перастарані
9. Уражанне
10. Ой, ходыв Пэтрусь
11. Пуд зэленым дубом |
инфо
Павел Рыжкоў – аранжыроўка (1,2,3,5,6,9,10,11), гітара (1,2,3,5,6,7,9,10,11),
спеў (1,5,7), кілішак (9)
Наста Някрасава – спеў, трыкутнік (1), званочкі (3), калімба (5), варган (7),
падоўжная флейта (10)
Саша Чахоўская – скрыпка (1,2,3,5,7,9,10,11), спеў (1)
Каця Клімовіч – альт (1,2,3,5,7,9,10,11), спеў (1)
Валеры Алешка – кларнет (1,2,3,5,7,9,10,11), спеў (1)
Дзмітрый Буянаў – кантрабас (1,2,3,5,7,9,10,11), спеў (1)
где взять
Диск включает 16-страничный буклет с текстами и информацией о происхождении всех песен.
Приобрести диск в сети магазинов Empik (Польша) или через интернет-доставку.
мнения экспертов
Сергей Будкин
оценка: 9,00
Дыск "Vir" – плён сумеснай працы Насты Някрасавай з музыкамі клясычнай адукацыі. Пасьля сыходу з гурта NHS-ethno сьпявачка занялася сольнай кар’ерай, заснаваўшы гурт імені сябе (што зусім не вязалася зь яе прыроднай сьціпласьцю). Наста працягвала экспэрымэнты, спалучаючы народныя сьпевы з рознымі музычнымі кірункамі. Дайшло нават да таго, што ў велікодны сьпеў уплялі "Сосаine" Джэй-Джэй Кэйла.
Паралельна Наста пачала супрацу з кампазытарам Паўлам Рыжковым, у выніку чаго фактычна пад яе быў створаны гурт FolkRoll. Музыкі пачалі ўдзельнічаць у сур’ёзных фэстывалях і конкурсах. На адным зь іх – "Nowa Tradycja", што ладзіць Польскае Радыё, – яны атрымалі Гран-пры ды яшчэ ўзнагароду імя Чэслава Немена. Шмат у чым дзякуючы гэтай перамозе ў Польшчы быў запісаны і выдадзены гэты дыск.
Дадзенай праграме пасавала б назва "Наста з аркестрам". Даўнія беларускія песьні ў цудоўным пранізьлівым выкананьні сьпявачкі гучаць у суправаджэньні альта, скрыпкі, кантрабаса, клярнэта. У аранжыроўках музыкі часам праяўляюць тую ж сьмеласьць, што і этна-трыё "Троіца", толькі што арыентаваныя FolkRoll больш на музыку клясычную. Тут сапраўды ўсё вельмі сур’ёзна, але не акадэмічна, з сваімі свавольствамі. Нібы "народнікі" і "клясыкі" перастрэліся з клезьмерамі ды паімправізавалі з разгорнутай душой. Часам уступае толькі аўтэнтычны вакал Насты ("Перастарані"), месцамі з налётам тэатральнасьці, як у амаль 10-хвіліннай п’есе "Зязюля". У некаторых кампазыцыях сьпявачка адступае, каб інструмэнталісты выправіліся ў вольны палёт. Складаецца альбом з палескіх песьняў, песьняў-галашэньняў, калядных ды купальскіх сьпеваў. Толькі ня надта зразумелая тут прысутнасьць песьні "Cykl dzieciecy", складзенай з польскіх дзіцячых твораў.
Альбом "Vir" – на доўгае, шматразовае пераслухоўваньне, каб слухаць ды адкрываць і пераадкрываць усю глыбіню нашага сьпеву, вакальнага таленту Насты і майстэрства музыкаў з FolkRoll.
Budzma.org
Дмитрий Подберезский
оценка: 9,00
З нецярпеньнем, прызнацца, чакаў таго моманту, калі магу праслухаць гэты альбом. Хоць бы таму, што даўно паверыў у безумоўны вялікі талент Насты Някрасавай, якая амаль тры гады таму знайшла, як і паказаў альбом, годных партнёраў для ўвасабленьня задуманага.
Шчыра кажучы, чакаў нечага іншага, калі ўлічыць тое, што сама Наста ў апошнія гады дастаткова шмат увагі надавала джазу. Джаз у "Віры" амаль не адчувальны, хіба што месцамі ў вакалізах ("Сястра сястру звала"), яўна выкліканых захапленьнем Насты творчасьцю Ўрсулы Дудзяк. І калі казаць пра агульную атмасфэру альбому, дык яна яўна не шаманска-містычная, а хутчэй камэрна-вытанчаная, на што ў першую чаргу паўплывалі аранжаваньні наогул і далучэньне струнных – у прыватнасьці (прыклад – "Да святы Юрай").
І калі спыніцца менавіта на аранжаваньнях, дык проста неабходна занатаваць зьяўленьне на айчыннай сцэне новай безумоўна цікавай і творчай асобы – гітарыста Паўла Рыжкова, які, канешне ж, з поўным правам можа падзяліць з Настай агульны плён зробленага. Ужо хоць бы таму, што "Вір" дае прыклад насамрэч прадуманага, выверанага, сапраўды творчага стаўленьня да музычнай спадчыны беларусаў.
У гэтым сэнсе найбольш, на маю думку, паказальная кампазыцыя "Зязюля" – нешта накшталт невялікай аднаактовай народнай опэры, пазначанай зьменай тэмпаў, рытмаў, настрояў. І вось што найбольш істотна: тут няма аніякіх спробаў нагрувашчваньня, пэўная складанасьць формы выклікана менавіта тым, што ўсё зроблена проста і дакладна. Тут няма жаданьня начапіць фолк на нешта моднае, актуальнае, ад чаго часта церпяць маладыя музыкі, якія вырашаюць "пагуляцца" з фолкам і праз тое прадукуюць нейкія кітайскія падробкі.
Праўда, ня ўсё мне добра ў тым "Віры" зайшло. Прыкладам, падалося, што сольны трэк "Ой, на Купала ночка мала" неяк выпадае з агульнай канцэпцыі альбому. А вось адносна апраўданасьці ўключэньня ў праграму дзіцячага цыклу да нейкай канкрэтнай высновы я так і не прыйшоў. Цыкл той крыху і сапраўды не да месца менавіта ў такой праграме, і адначасова дадае ёй новыя фарбы.
У цэлым жа "Вір" пацьвярджае тое, што сучаснае прычытаньне фолку, калі яно робіцца прафесыйна, – найбольш плённы напрамак беларускай папулярнай музыкі, яе сапраўдная "фішка".
Experty.by
Дмитрий Безкоровайный
оценка: 8,00
В свои двадцать с небольшим Наста Некрасова успела достаточно много – профильное образование в Минске и Варшаве, ряд премий на международных фолк-фестивалях и конкурсах. Теперь вот альбом "Вір", записанный и выпущенный в Польше, где сейчас живет певица. Если формально его назвать сольным дебютом сложно (на первом месте на обложке все же FolkRoll), то по сути вполне – в отличие от многоголосого ансамбля NHS, здесь основным вокальным ретранслятором да и просто главным действующим лицом является именно Наста. И надо отметить, что со своей задачей она справилась более чем успешно, показав себя с самых разных сторон – от чистой архаики до каких-то околоджазовых моментов.
Музыкальная составляющая альбома выдержана на стыке фолка и приправленной авангардом неоклассики. Звучание минималистичное, подчеркнуто акустическое (гитара, скрипка, альт, контрабас и кларнет). Все аранжировки (за них отвечает гитарист Павел Рыжков) предельно точны и выстроены – от достаточно легких композиций со струнными на первых ролях ("Да святы Юрай") до леденящих монументальных полотен (10-минутная "Зязюля"). Но даже под одну гитару Павел и Наста могут создать нечто особенное ("Сястра сястру звала") и это уже показатель подлинного мастерства. В итоге получился самый настоящий музыкальный этно-спектакль, который раскрывается далеко не с первого прослушивания.
Experty.by
Олег Климов
оценка: 8,00
Наста Некрасова – больше, чем наше все. Наверное, вот эти "больше" и "все" в свое время разглядел в талантливейшей начинающей фолк-исполнительнице Иван Кирчук, доводивший алмазик до бриллианта. И коллектив NHS, по которому слушатель впервые для себя по большому счету открыл вокалистку, останется в памяти и потому, помимо всех его прелестей, что в нем пела замечательная артистка.
Феномен Некрасовой в том, что она, будучи абсолютно современной этно-певицей, умудряется сохранить в своем творчестве то корневое народное пение ("старушечье"), от которого бросает в священный трепет и дрожь. Это не просто здорово, это ух, как здорово! Ну и таким голосиной как у Насти можно запросто разбивать не только бокалы со стаканами на спор, но и крушить устоявшиеся культурные каноны, гласящие, что петь аутентику надо так и именно так – исключительно с пиететом к великому наследию прошлого (сколько бы его не осталось).
Некрасова, повторюсь, находится в русле традиций, с пиететом у нее все в порядке, но при этом привносит она сюда нечто свое, из века нынешнего. Что можно ощутить на уровне чувств, но словами трудно поддается описанию. Но инструментально вот эта теперешность никаким особым образом не подчеркивается: звук обрамляет главную прелесть пластинки – голос. Некоторые композиции представляют собой масштабные произведения, тоже решенные "минимально" – вокал плюс аккуратно сопровождающая музыка.
Очень эмоционально, глубоко, красиво и интонационно многокрасочно. "Зязюля", "Пуд зэленым дубом".
Experty.by
ВНИМАНИЕ!
Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда Experty.by по итогам 2010 года.
Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Ну и что тут скажешь? Хорошая
Ну и что тут скажешь? Хорошая музыка. Наверное. А послушать можно?
К сожалению
К сожалению, по условиям выпуска больше 3 песен (см. ссылки) размещать в Интернете нельзя. Так нам сообщил менеджер Насти.
Неяк у мяне марудна
Неяк у мяне марудна складаюцца адносіны з Настай :) Я ледзь не паўгады намагаўся зрабіць інтэрвію зь ёю, потым пару месяцаў не мог дабрацца да яго расшыфроўкі; на «Басовішчы» яе выступ разам з R.U.T.A. я ўвогуле праспаў (і калі б быў вінаваты ў гэтым алкаголь, гэта было б лягічна і ня так сорамна — умяшалася стома пасьля начной дарогі на фэст); альбом толкам не мог паслухаць тыя ж пару месяцаў… Гэта пры тым, што да творчасьці Насты я стаўлюся з павагай і падвоенай увагай — гэта сапраўды таленавітая сьпявачка!
«Вір» — выдатны альбом, аб чым тут ужо дастаткова напісалі: вельмі моцны, прыгожы і гнуткі голас Насты (і архаіка, і сучасныя ноткі), цікавыя аранжыроўкі, добры падбор кампазыцыяў (вельмі не люблю ў нашым фольку, калі па сто тысяч разоў перапяваюць «Хлопец пашаньку пахае» і «Касіў Ясь канюшыну»).
Але ёсьць некалькі момантаў, якія мне ўсё ж не да спадобы… «Радыйны» запіс. Нават калі б я ня ведаў, што гэта запісвалася на студыі Польскага радыё, я бы гэта адчуў. Гэта вельмі своеасаблівы, неверагодна чысты, але дастаткова плоскі гук. У мяне неяк на падкорку засеў гэты гук, знаёмы з саўндтрэкаў савецкіх мультфільмаў. І калі я зараз чую такія запісы, мяне крыху скаланае. І другім момант — сюіта «Cykl dziecięcy», якая зусім выбіваецца на фоне астатніх кампазыцыяў — гэта проста не ў тэму.
У астатнім, канечне, «Вір» альбом вельмі цікавы і шматгранны.
80000 за диск как-то не
80000 за диск как-то не вкусно.
тышч
Тут ужо дастаткова здаецца нахвалілі, і зразумела за што хваляць — альбом сапраўды высокага ўзроўню. Таму трошкі прайдуся па тым што не дае (мне асабіста, ніжэй усё канешне ж поўнае IMO) захапіцца альбомам на поўніцу.
“Пойду жы в лес” вельмі асацыюецца з Кірчуком па манеры выканання, і пазбавіцца гэтых параўнанняў вельмі цяжка, пэўна з-за таго якое месца займае “Троіца” ў нашай музыцы. Можі гэта нешта асабістае, але “верыцца” Насце менш, не так жыва адчуваецца “народнасць”. Пэўна гэта лекуецца часам і вобразам самой спявачкі, каторы на дадзены момант далёкі ад чагосці паглыбленага ў містыку й космас народнай музыкі. Тэхнічна з вакалам усё выдатна, але не пазбаўляешся ўражання што слухаеш вельмі таленавітую імітацыю.
Так, па прафесіяналізме мУзыкі гэты альбом вышэйшы за большасць таго што выкладаецца тут. Аркестровыя аранжыроўкі даюць вельмі шмат аўтарытэтнасці музыкам і прафесійнасці гучанню, але не надта дадаюць да палітры пачуццяў. Музыку не “насвісціш” альбо запомніш — яна хутчэй ідзе спрэсавым фонам акампанементу, змарачнаватымі і часам напятымі пералівамі, гэта бліжэй да нейкіх авангардных эксперыментаў чым да тутэйшых музычных традыцый.
Атрымалася нешта такое што можна вельмі добра ставіць дзецям на школьных уроках музыкі каб паказаць як робяць музыку, якія бываюць хады, як выконваюць народныя спевы, пра што пяялі песні і г.д. Мо да гэтага адчування дадае “радыйны запіс”, пра каторы пісаў Slaver вышэй. Добра гэта слухаць і даваць слухаць для развіцця, аднак слухаць дзеля душэўнай асалоды цяжка, нешта не нараджаецца вібрацыяў.
Карацей, выдатна, што нашыя музыкі запісаліся на польскім радыё і выдалі ў Польшчы дыск, але зноў-ткі, гэта, здаецца, менавіта такі дыск, які быў патрэбны польскаму радыё ў 2011 годзе.
Лепш за ўсё зайшла “Да святы Юрай”, пэўна як самая прыемная на слых і рэпетытыўная.
ну и зря
И кто будет покупать этот диск? Тем более у нас он не продается...
Госпада, из-за того, что вы сольете альбом в интернет - ваши маленькие продажи диска меньше не станут. Тем кому нужен диск они его и так купят (на вашем концерте или еще где), ну или в конце-концов кто-нибудь покладет вам электронную денежку в благодарность после прослушивания альбома.
2011 год на дворе, Беларусь. А вы жметесь. Смешно ей богу...
P.S. Три за жадность.
такой я злюка
И вообще, предлагаю уважаемым экспертам не рассматривать альбомы, которые общественность не может "опробывать".
Чтение рецензий и параллельное прослушивание уже стало фишкой сайта, а тут... опять возвращаемся к истокам.
Это очень интересно, но
Это очень интересно, но слушать не тянет. Только ознакомиться.
Несколько slow
Альбом хороший вроде, всё красиво, гладенько, чистенько...но чего-то не хватает, не тянет слушать больше одного раза. Вот Троица как-то сразу затянула, с первого же звука. А здесь...вот и не могу выразить, чего же здесь нет?
ну як тут паставіш сваё
ну як тут паставіш сваё меркаваньне аб плытке, калі нават яе не паслухаў. з тыз кавалкаў што можна спампаваць - паслухаў бы з задавальненьнем цалкам, але 80000 для нас сапраўды не вельмі танна(
а што нельга выкласьці ў дрэннай якасьці напрыклад?
Запытвалі
Запытвалі мэнэджэра гурта і наконт пагоршанай якасці. Ён адказаў, што толькі тры песні незалежна ад якасці.
А я не зразумела, што гэта
А я не зразумела, што гэта ўсе імкнуцца дыск параўнаць з дзейнасцю "Троіцы" і І.Кірчука??? З-за таго, што нехта напісаў - "вучаніца І.Кірчука" ???
Ды такіх - усе завочнікі і очнікі 1-5 курсаў па спецыяльнасці "СіАМК" БДПедагагічнагаУ. А 90% навучэнцаў прыходзяць "за корочкой", а не для таго каб атрымаць спецыяльнасць "выкладчык АіСМК"!!!
ВЫПЕНДРОЖ!!!
Прапаную скасаваць рэпліку "вучаніца І.Кірчука", бо такіх з улікам выпуску за 10 гадоў - амаль 5000!