Маша Колесникова о диске Ирэны Котвицкой: ""Этна-фантазія" дазваляе паглядзець на традыцыйныя спевы з іншага ракурсу. Абраўшы раяль, спявачка тым самым патрапляе ў плынь новай тэндэнцыі і становіцца ў шэраг са спяваючымі піяністкамі – Азізай Мустафа Задэ, Алінай Арловай, Нінай Карлсан, Zaz".
Лідарка "Аканы" і аўтарка песень праекта Kazalpin Ірэна Катвіцкая саспела на сольны альбом. Яе "Этна-фантазія" адыходзіць ад эксперыментаў з джазам, звяртаецца да мадэрну і злучае яго з бабулінай песняй. Спявачка не толькі "паглыбляецца ў фактуру эпохі мадэрну", ствараючы творы ў духу Пракоф’ева, Дэбюсі ды Стравінскага. Яна спрабуе ўявіць, як маглі б загучаць беларускія традыцыйныя песні ў інтэрпрэтацыі кампазітараў пачатку XX стагоддзя. І, што натуральна, Ірэна сама сядае за раяль, ператвараючыся то ў Рахманінава, то ў Дэбюсі, як гэта чуецца ў загалоўнай на дыску "Вясне".
"Этна-фантазія" – своеасаблівы творчы дзённік Ірэны Катвіцкай, складзены з 11 главаў. Аўтарка падкрэслівае, што ў ім паказана "ўласная прастора славянскай жанчыны, месца, дзе адначасова жывуць традыцыі продкаў і яе любімыя людзі". Таму апроч традыцыйных песень, пададзеных у стылістыцы мадэрну, тут сустракаюцца творы, прысвечаныя Беларусі ("M.R.B.") і дочкам – Лідзе і Веры. Дарэчы, у "Калыханцы для Веры" разам з матуляй спела і сама Вера.
Ірэна Катвіцкая, як этнамузыколаг, ставіць перад сабой пэўную задачу: знайсці "гамы выключна жаночай эмацыйнасці ў спевах ды гуках раяля". Аднак эмацыйнасць тут стрыманая, інтэлігентная, унутраная. Празрыстую тканіну, сплеценую голасам і раялем, часам упрыгожваюць ненавязлівыя ўкрапванні аддаленых электронных. Усё ў меру. Усё з густам. Усё проста.
"Этна-фантазія" Ірэны Катвіцкай дазваляе паглядзець на традыцыйныя спевы з іншага ракурсу. Абраўшы раяль, спявачка тым самым патрапляе ў плынь новай тэндэнцыі і становіцца ў шэраг са спяваючымі піяністкамі – Азізай Мустафа Задэ, Алінай Арловай, Нінай Карлсан, Zaz. Альбом можна крыху падкараціць, але, як кажуць, з песні слова не выкінеш.
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Источник публикации – "Еврорадио".
Об авторе:
Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.