О проекте

Karavan "Regeneration" (+аудио)

 
5,25
май, 2011
Вигма

Дебютный альбом минского коллектива, продолжающего традиции гранж-волны 90-х.

инфо

Музыка – Karavan
Тексты – Леша Бразговка, Катя Василега

Леша Бразговка – гитара, вокал
Игорь Наткачев – бас, вокал
Катя Василега – клавишные, вокал
Виталий Федорович – барабаны

Запись – Дмитрий Коршакевич, Виталий Кулевский (Sunflower Records),
Павел Некрасов (Studio 33)
Сведение – Константин Пыжов
Мастеринг – Boris Marcukaitis (Loud And Proud Studio, Германия)

где взять

Бесплатно скачать на официальном сайте – www.karavan.in.

Приобрести CD в гипермаркетах "Гиппо", "Bigzz", "ProStore" и др. торговых точках – полный список.




мнения экспертов

Сергей Будкин

оценка: 6,00

Karavan з шэрагу тых камандаў, якія могуць дзесяцігодзьдзямі хадзіць у ліку тых-хто-падае-надзеі. Заявіўшы пра сябе яшчэ ў час росквіту праекту Ромы Арлова "Наша музыка", гурт пасьвяціўся на тэматычных гранджавых вечарынах у менскіх клюбах ды нібы зьнік з далягляду. Але сёлета нечакана ўсплыла каманда пад назвай Karavan, якая грае ўсё той жа пост-грандж, толькі куды больш прычасаны, рафінаваны фактычна. Выявілася, што гэта тая самая група з пачатку 00-х, толькі ўжо збрытанізаваная дарэшты (раней вакаліст Лёша Бразгоўка сьпяваў і па-расейску). Хлопцы нікуды не зьнікалі і ціхенька ціскалі па EP-шцы раз на два гады. І во – не прайшло і 10 гадоў ад часу заснаваньня каманды, як выйшаў урэшце іх дэбютнік.

Дыск "Regeneration" і сапраўды выглядае на ператрыманы прадукт. Нібы хлопцы сабраліся ў няблізкі шлях і не забылі яны дома анічога важнага, але на цягнік свой постгранджавы спазьніліся зусім. Паехаў ён ужо даўно, стаяць ім на вакзале наканавана цяпер астатні час з сваімі рупліва спакаванымі валізкамі.

Цяжкі выпадак – нават пры 25-м праслухоўваньні плыты анічога, акром хіба "New Wave Rock" з гожанькай эмацыйнай дзявочай падпеўкай, не выпінаецца. Дашліфаваліся да нуля практычна, хоць жвавы старт з "Intro" быў шматабяцальным. Але драйв тут толькі меркаваны, няма яго на самой справе. Зрэшты, "Regeneration" сваёй пустатой зусім не раздражняе. Калі ўжо ўставіў у праігравальнік, дык слухаць гэтыя песенькі даволі прыемна.

Яшчэ адзін шэранькі дыск безаблічнай ангельскамоўнай каманды, што губляецца і распускаецца ў натоўпе сабе падобных.

"Тузін гітоў"


Олег Климов

оценка: 6,00

Что-то такое англоязычное, на стыке классического тамошнего рока 70-80-х, с вкраплениями прогрессива, но в современной инкарнации, Oasis и все еще неистребимого гранджа. Слушается, и даже больше не потреково, а как альбом целиком. С вокалом есть непонятки: то он заваливается куда-то внутрь себя, то вызывает здоровое чувство зависти – а чего ж у меня нет такого рокового голоса ("Old Man")?

Вполне себе мэйнстримовая инди-группа, не совершившая никаких открытий и революций, хорошо сыгранная, понимающая, что она делает, дающая слушателю крепкий продукт. Наверняка имеет человек тридцать-сорок преданных поклонников, столько же - их попутчиков. Будь команда рождена в каком-нибудь Манчестере, в паре пабах ее композиции точно шли бы "на ура", а, может, и на полукрупных фестивалях ей бы удалось блеснуть отточенным мастерством. А то – но это уж совсем из области фантастики – неведомый ветер занес бы ее с концертом и в столичный клуб "Граффити"… "Boom", "New Wave Rock".

Experty.by


Дмитрий Подберезский

оценка: 5,00

Праслухаўшы гэты альбом, міжволі прыходзіш да высновы: іграць рок у нашыя дні навучыліся многія. Прычым дастаткова часта сустракаеш і цалкам неблагі ўзровень выкананьня. А вось быць пры гэтым яшчэ й адораным стваральнікам музыкі, адчуваць і разумець тое, што кожны ансамбль – гэта перадусім ансамбль, а ня група ўзятых асобна людзей, дадзена, здаецца, нямногім.

Вось і гэты альбом. Адразу задаешся пытаньнем: а зь якой мэтай адчыняе яго інтра? Каб увесьці ў атмасфэру цэлага, я так разумею. Тут, мне падалося, тое інтра зусім нічога не гаворыць, а калі нешта і выконвае, дык выключна фармальную ролю. Увогуле з музычнага боку гэтая праграма выглядае непераканальна. Музыкі, па вялікаму рахунку, тут няма. Маецца набор стандартных, сотні, тысячы разоў увасобленых хадоў, якія ў суме ня тое што не нясуць анічога арыгінальнага, свайго, а проста топяць у сваёй ардынарнасьці і, калі хочаце, блякласьці і невыразнасьці. Хіба што "New Wave Rock" хоць нечым зьвяртае на сябе ўвагу, аднак хутка інтарэс той псуецца жаночым вакалам. Пры гэтым, заўважу, часам вядучы разам з бэкамі вакал слухаецца і няблага ("My Greatest Dream", напрыклад).

Не магу станоўча ацаніць і запіс, які здраджвае найперш адсутнасьцю таго самага ансамблю, пра які я казаў вышэй. Такое ўражаньне, што музыкі ня слухалі адзін аднаго, а вядучая гітара з усяе сілы імкнулася кожную секунду даказаць, што менавіта яна – самая вядучая. У выніку ўжо на трэцім трэку яна літаральна дастае і сваімі рэзкімі тэмбрамі, і жаданьнем быць паўсюль і адразу. А тут яшчэ і вакальныя пілятажы, якія з прычыны амаль поўнай адсутнасьці больш-менш выразных мэлёдый пачынаюць акцэнтаваць часам ну зусім не патрэбныя моманты. Ня ведаю, зь якой, да прыкладу, прычыны трэба была гэтак па-жывёльнаму крычаць "Everything Is Fine"? Можа, яно знарок гэтак зроблена было, таму як насамрэч усё ня зусім файн? Можа, у гэтым нейкая іронія прысутнічае? Дык, прабачце, зразумець гэта вельмі цяжка...

Experty.by


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 4,00

Дебютный альбом группы Karavan возвращает нас в те времена, когда молодежь стремилась сочинить что-то свое, но на выходе получалась плохая копия песен группы Nirvana с обширными примесями. Конкретных цитат вроде бы и нет (ну, кроме "Very Ape" в начале "We Are"), но взаимосвязь очевидна и по музыке, и по звучанию, и даже по интонациям вокалиста. Хотя если брать страсть группы к гитарным соло, то это уже, скорее, Soundgarden.

Здесь также есть отсылки к более классическому хард-року и (местами) к современному инди-року. Они не делают картину альбома интереснее (уж слишком все прямолинейно), но все же присутствуют. Еще тут есть клавишные, хотя они чаще раздражают. Самое сильное место данной работы – запись, но уж слишком все гладко, рафинированно для той музыки, которую играет группа.

В итоге диск совершенно не трогает и не запоминается. Все это мы слышали сотни раз в более хороших вариантах, а ничего оригинального даже по местным меркам музыканты Karavan добавить сюда не смогли. Так что если уж вам захочется отпраздновать недавнее 20-летие альбома "Nevermind" – просто послушайте оригинал и всякие бонус-диски из свежевыпущенного юбилейного издания.

Experty.by


ВНИМАНИЕ!

Каждый пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2011 года.

Выставить оценку можно зарегистрировавшись на Experty.by ИЛИ залогинившись на сайт с помощью данных вашего эккаунта на любой из следующих социальных сетей: Facebook, Вконтакте, Livejournal. Затем зайдите на эту же страницу и выберите нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

Karavan
6.42857
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6.4 (7 votes)
список проголосовавших по оценкам: 

   
оценки пользователи
8 BigBadaBoom4ik
7 Jamayk, ToT
6 trugenik sela, GYdvin, Vadim Korolchuk
5 Andrejs

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Nirvana ностальжы... Пакуль

+1
0
-1

Nirvana ностальжы... Пакуль слухаем

 

Не вызывает отторжения и раздражения...

+1
0
-1

Ну вот, не пойму, оценки похоже только за язык ставят? Akute на белорусском - 8.25, Karavan на английском - 5.25! Типа Akute - предел оригинальности, а Karavan - жалкое подобие Nirvana! Вы, господа рецензенты, уж будьте последовательны в своих претензиях к музыкантам!

 

Гендэрны канфлікт

+1
0
-1

Здаецца, у дадзеным выпадку музычная прысутнасць дзяўчыны не зусім да месца, яе бэкі - мінус. Хлопец бы граў не такія "дзявочыя" партыі ды выкарыстоўваў не такія "дзявочыя" тэмбры сінтоў, калі ўжо справа дайшла да іх. Бо музыка Каравана ўсе ж "мужчынская".

Павага за шматгадовую адданасць справе.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net