О проекте

Лэйбл "БМА-group" спыніў выданьне дыскаў

 

Пасьля 15 гадоў актыўнай дзейнасьці лэйбл прыняў рашэньне больш не выдаваць CD. Як патлумачыў Tuzin.fm кіраўнік лэйблу Віталь Супрановіч, спыненьне выданьня дыскаў зьвязаная зь некалькімі прачынамі.

"Гэта і агульная сытуацыя, бо дыскі страчваюць сваю актуальнасьць і людзі сыходзяць у інтэрнэт. Гэта і агульная мая стомленасьць. Але я лічу што фармат дыскаў не памёр і не памрэ, як не памёр фармат вінілавай кружэлкі. Мы былі першымі ў Беларусі, хто вывеў дыск з нарэзкі да завадзкога вырабу, але цяпер немэтазгодна рабіць завадзкія наклады, а працаваць у нарэзцы мы лічым няправільным". На пытаньне, ці такое рашэньне азначае спыненьне дзейнасьці лэйблу, Віталь адказаў: "Я і надалей буду аказваць дапамогу музыкам і дапамагаць у рэалізацыі цікавых мне ідэяў у нейкай іншай форме, так што можна лічыць, што лэйбл працягвае існаваньне".

"БМА-group" за 15 гадоў існаваньня выдаў 154 дыскі, яшчэ ў сотні ўзяў удзел разам з партнэрамі. Апошнім CD, які выйшаў пад шыльдай лэйблу, стаў альбом "Белая вада" гурта "Крама".

Тэкст: Tuzin.fm


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net