О проекте

М.Колесникова: Mustelide "Secret"

 

Внештатный эксперт Маша Колесникова о дебютном альбоме Mustelide: "Яе музыка такая, як мусіць быць у прынцэс – лёгкая, какетлівая, з ружовымі валанамі, мыльнымі бурбалкамі і смачным бізэ на сподачку, аздобленая сінтэзатарамі ды драм-машынкамі".

Наталля Куніцкая, клавішніца гурта Clover Club, стала "электроннай прынцэсай": стварыла ўласны праект Mustelide і запісала дэбютны LP. Яна назвала яго "Secret" у гонар дзіцячых "сакрэцікаў, тых самых, "калі ты нешта дарагое хаваеш у ямку, накрываеш шклом і засыпаеш пясочкам". І абрала музыку, нібыта таксама з дзяцінства – такі электронны прывет з 90-х.

На кружэлцы 9 песень-сакрэцікаў, якія Наталля складала, запісвала, зводзіла і прадзюсавала ўласнаручна на хатняй студыі. Яе музыка такая, як мусіць быць у прынцэс – лёгкая, какетлівая, з ружовымі валанамі, мыльнымі бурбалкамі і смачным бізэ на сподачку, аздобленая сінтэзатарамі ды драм-машынкамі. Наталля выдае абсалютна мілыя, пяшчотныя, дзявочыя і сучасныя поп-песенькі, не пазбаўленыя сэнсу і густу.

Беларускі правобраз "Secret" можна знайсці ў дэбютніку "Танінага Джазу" "Feel This Time" 2008 года. Крыху лянівы высокі вакал, добрая задзірлівасць і танцавальнасць ёсць і на кружэлцы Mustelide. Праўда, тут больш цяперашняй моднасці, пошуку і, відаць, перспектывы – пласцінка адразу выйшла на замежным лэйбле, а трэк з яе прадставіў Беларусь на вядомым рэсурсе Beehype.

"Secret" – прыклад таго, як не сядзець, склаўшы рукі, калі гурт, у якім ты граеш, націснуў на паўзу. Наталля абклалася сінтэзатарамі ды вырашыла ў іх разабрацца. Альбом апынуўся вынікам гэтых разборак. Эксперымент, у якім піяністка з музычнай адукацыяй высветліла ўсе магчымасці сучасных клавішных інструментаў, атрымаўся на 100 адсоткаў. Асабліва, калі ўлічваць эстэтычныя карункі, якімі ён упрыгожаны.

Оценка: 9 из 10

Послушать альбом и прочитать рецензии "штатных" экспертов вы можете здесь.

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net