У альбом увайшло 9 кампазіцый. Як распавёў "Еўрарадыё" лідар гурта Аляксей Варсоба, у новых п’есах музыкі паэксперыментавалі з інструментоўкамі ды і ўвогуле, кампазітарская думка ў пласцінцы праглядаецца больш яскрава.
"Гэтыя 9 песень даволі вялікія ў параўнанні з першым альбомам. Мне падаецца, што яны больш глыбокія, і мы вельмі выраслі за гэты час – з моманту выдання першага альбома. У ім ёсць нешта новае, звязанае, натуральна, з нейкімі асабістымі штукамі. Цяпер першая пласцінка здаецца нам значна больш простай".
Гурт прапанаваў свой другі студыйны альбом шэрагу лэйблаў. Чакаецца, што рэліз адбудзецца ў бліжэйшыя месяцы.
Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"