О проекте

Разные артисты "Курган" (+аудио)

 
6,50
июль, 2010
Вигма

Римэйк первой белорусской рок-оперы "Гусляр", созданной 30 лет назад "Песнярами", записанный при участии И.Афанасьевой, А.Ярмоленко, В.Дайнеко и др.

инфо

Музыка: Игорь Лученок
Слова: Янка Купала

Валерий Анисенко - от автора
Сергей Антишин - гитара
Инна Афанасьева - вокал
Валерий Дайнеко - вокал
Ян Маерс - вокал
Святослав Позняк - аранжировка, сведение, интродукция
Валерий Шмат и арт-группа "Белорусы" в составе: Виталий Зюскин, Александр Ковалев, Николай Захарчук, Игорь Ретивых
Анатолий Ярмоленко - вокал
Автор и руководитель проекта Андрей Скоринкин

где взять

Бесплатно скачать здесь.

Приобрести диск в магазинах Минска и других городов – список.




мнения экспертов

Олег Климов

оценка: 8,00

Сдайте в утиль книжки-пластинки с убийствами от Александры Марининой и версиями-миниатюрами Юлиана Семенова, поставьте в проигрыватель данный диск и будет вам воспарение, проникновение, любовь, историческое и патриотическое просвещение, и пополнение культурно-массового багажа. Все сделано на высшем исполнительском уровне, слушается на одном дыхании, придраться, даже если очень захочется, не к чему. Да и не было у меня такой цели.

Действительно все интересно, мощно, аккуратно, может, чуть скуповато инструментально, но не критично. И – по-"песняровски"! Так качественно "по-песняровски", что как бы исходную работу данная начисто переиграла. Во всяком случае, для меня. В "мулявинской" версии смутили и вогнали в смур излишний пафос и какая-то арт-роковая пыль времен, как мне показалось. А тут не то, что попсовей (хотя – конечно, да, – поп-роксовей), однако воспринимается все без напряга и усталости. Легко, но цепко – не пропуская важное, отмечая прекрасные вокальные партии и сдержанную, но крепко-профессиональную аранжировку.

"Experty.by"


Дмитрий Безкоровайный

оценка: 6,00

Пока все легальные и нелегальные современные составы "Песняров" заняты банальным зарабатыванием денег на золотых хитах ансамбля, сборный творческий коллектив во главе с Андреем Скоринкиным замахнулся на едва ли не самый некоммерческий альбом из наследия коллектива. Шаг, прямо скажем, не самый рациональный, а потому похвальный, даже если все это связано с сугубо личными творческими амбициями. С другой стороны, в музыке вообще мало что с ними не связано, а тут как минимум лишний повод вспомнить и послушать.

Если говорить о собственно художественных результатах, то они, скажем так, смешанные. С одной стороны не было никакого смысла в точности повторять это знаковое произведение. С другой – компьютерное интро а-ля Enigma смотрится как-то странно (хотя диктор в нем хорош).

Инструментальная часть сведена к исполнению всего на синтезаторе и гитаре (хотя причины ясны – для "живой" записи нужен совершенно иной ресурс, прежде всего финансовый). Ничего удивительного, что частенько ухо режут откровенно химические тембры клавишных, заменяющие струнные и духовые. В итоге этой записи по энергетике до оригинала "Песняров" далековато.

По вокальной тоже каких-то сюрпризов нет. За счет харизматичности выделяется разве что Анатолий Ярмоленко, но технически и его партия, так скажем, не идеальна. Аналогичная проблема с партией Гусляра в исполнении автора проекта. Узнаваемы Дайнеко и Афанасьева, но у них тут буквально одна-две фразы. Все остальное – стандартные профессионально-эстрадные голоса (арт-группа "Беларусы", Ян Маерс).

В итоге получилась, скажем так, "эстрадная" версия произведения – помягче, поглаже, "посинтезаторнее". Для нынешней белорусской эстрады ее, конечно, можно считать достижением, но оригиналу она конкуренции составить не может.

"Experty.by"


Сергей Будкин

оценка: 6,00

Выданьне самага недаацэненага "песьняроўскага" шэдэўра 30-гадовай даўніны можна паставіць у адзін шэраг зь зьяўленьнем "An American Prayer" The Doors ці тое вяртаньнем гурта Queen на пачатку XXI стагодзьдзя. І нават ня ў сэнсе важнасьці падзеі, колькі ў пляне яе спрэчнасьці. Пра пасьлясьмяротныя альбомы з голасам Морысана і запісы каманды Фрэдзі з новым вакалістам напісана ўжо зашмат, а вось пра першую беларускую рок-опэру, якую вырашылі перайграць наноў – пакуль анічога.

Завадатар праекту Андрэй Скарынкін відавочна перасьледаваў добрыя мэты – увасобіць "Гусьляра" ў сучасных умовах і тым самым падкрэсьліць усю выбітнасьць гэтага твору. Але пэўна ні сродкаў, ні часу асабліва на гэта не знайшлося. Справа абыйшлася без сымфанічнага аркестру, які бы пасаваў пры такой добрай нагодзе. І нават пры практычнай адсутнасьці жывых інструмэнтаў – задаволіліся сынтэзатарам ды гітарай Анцішына. У падборы вакалістаў у прынцыпе ня схібілі – паклікалі прафэсіяналаў, хоць збольшага і маласьведамых як для перапяваньня Янкі Купалы (арт-група "Беларусы", Іна Афанасьева). Нечаканая прыемнасьць тут у прынцыпе адна – вакальная партыя Князя, якую выканаў Анатоль Ярмоленка. Во бы і надалей браў народны артыст такія эмацыйныя нумары, а не чарговы раз зацягваў адвечнае "Лягу-прылягу".

Па выніку "Гусьляра", якога пераназвалі ў "Курган", пазбавілі эмоцыяў, той практычна жывёльнай энэргетыкі і непадробнай шчырасьці. Мурашы па скуры не прабягаюць адназначна. Лепей бы, каб падкрэсьліць выбітнасьць гэтага твору паклапаціліся пра належнае выданьне арыгінальнай вэрсіі, якую са сьвечкаю ў руках цяжка знайсьці.

Дадаткова псуе ўражаньне малапрывабнае аздабленьне дыску з надпісамі па-расейску.

"Тузін гітоў"


Дмитрий Подберезский

оценка: 6,00

Сама па сабе спроба зрабіць новую версію нашумелага некалі твора выклікае толькі павагу. Іншая справа – дзякуючы якой канцэпцыі, якой ідэі можна ажыццявіць гэтую справу, маючы на ўвазе тое, што так ці інакш, але арыгінальная версія ўвесь час будзе стаяць, вобразна кажучы, перад вачыма.

Знарок не пераслухваў твор з канца 70-х, каб атрымаць па магчымасьці больш цэльнае, поўнае ўражаньне ад таго, што было зроблена ў 2010 годзе. Пры гэтым выдатна разумеючы, што новая версія твору можа выклікаць дыямэтральныя водгукі.

Андрэй Скарынкін, аўтар ідэі перавыданьня твору І. Лучанка і "Песьняроў" у новай рэдакцыі, а таксама выканаўца партыі Гусьляра, канешне ж, сабраўшы колькі ён здолеў сродкаў, у такіх умовах зрабіў бадай што максымум. Тым ня менш у мяне ў выніку склалася адчуваньне, што ён быў змушаны спыніцца на паўдарозе. Паспрабую растлумачыць чаму.

Аранжаваньні Святаслава Пазьняка, вядучая роля ў іх электронных клавішных неяк зьбядніла агульнае гукавое палатно, пазбавіла яго паўтонаў, акцэнтаў і адначасова надало нейкай "правільнасьці", якая менавіта тут і падалася мне залішняй. Арт-група "Беларусы" спрацавала настолькі добра, насколькі яна магла, тым ня менш – дастаткова стандартна, неяк дыстылявана. Гэта асабліва адчуваецца, калі параўноўваеш гучаньне групы са славутай "песьняроўскай" пачкай. Што да асобных партый, дык, напрыклад, невялічкі фрагмент жаночай партыі Іна Афанасьева прасьпявала, як падалося, залішне рэзка, у той час як Анатоль Ярмоленка сваю партыю ўвасобіў пераканальна. Хоць Анатоль Кашапараў у гэтай жа партыі па вакалу спрацаваў на большым кантрасьце, таму й выглядае больш выйгрышна. Валерый Дайнэка, безумоўна, і тут апынуўся на вышыні. Прынамсі, прэтэнзій да яго быць ня можа. Як і да гітарыста Сяргея Анцішына. Андрэй Скарынкін... Каб узяцца за тое, што ў арыгінале выконваў Уладзімер Мулявін, трэба было мець шмат адвагі. Калі Андрэй упершыню паказаў мне гэты фрагмент, я, ня ведаючы таго, што гэта сьпявае ён сам, выказаў заўвагу, што сьпеваку варта было б па магчымасьці пазьбягаць падабенства што да манэры Мулявіна. Здаецца, Андрэй усё ж перапісаў сваю партыю, але падабенствы тыя ўсё ж кідаюцца ў вушы. А дзе-нідзе можна пачуць, што і сьпявак ён усё ж не прафэсійны.

І яшчэ адзін нюанс. "Гусьляра" выконваў адзін калектыў. "Курган" – зборная каманда. Першая версія ўспрымалася як цэльны твор, другая падалася ў большай ступені наборам асобных нумароў, сцэмэнтаваць якія ў "Беларусаў" усё ж не вельмі атрымалася...

Новая рэдакцыя, на маё вельмі суб’ектыўнае меркаваньне, павінна была вызначацца ўсё ж куды больш знаходлівым, катэгарычным нават падыходам да аранжаваньня. Ведаю, што Андрэй Скарынкін робіць спробы вывесьці гэты твор на сцэну ў якасьці рэпэртуарнага спектаклю з удзелам "жывога" аркестру. Вось у такім варыянце "Курган", магчыма, пачне дыхаць па-іншаму.

"Experty.by"


ВНИМАНИЕ!

Каждый зарегистрированный пользователь может выставить свою оценку этому диску в течение 15 дней с момента публикации рецензии. На основе оценок зарегистрированных пользователей будет вручена отдельная награда "Experty.by" по итогам 2010 года.

Чтобы выставить оценку данному диску, достаточно зарегистрироваться и, зайдя на эту же страницу, выбрать нужную оценку в специальном блоке. Вы можете также оставить свой комментарий.

6
Ваша оценка: Пусто Средняя: 6 (1 голос)
список проголосовавших по оценкам: 


оценки пользователи
6 Rudy

Чтобы выставить оценку или оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net