Известный телережиссер и клипмейкер Анатолий Вечер о новом альбоме группы Mauzer: "Першае ўражанне ад альбому – нарэшце, з музычнага натоўпу "Mаuzer" прасунуўся калі не ў першыя шэрагі, але туды, адкуль штосьці чуваць і відаць. Плытка атрымалася".
Першае ўражанне ад альбому – нарэшце, з музычнага натоўпу Mаuzer прасунуўся калі не ў першыя шэрагі, але туды, адкуль штосьці чуваць і відаць. Плытка атрымалася. Да вартасцяў аднясем дастатковую стылічную разнастайнасць. Дастатковую, каб пашырыць сваю аўдыторыю. Вельмі неблагія аранжыроўкі. Цяжка сказаць, што альбом прасякнуты наватарствам, сёння быць выключна непаўторным пад сілу адзінкам, але ж такія сякія ідэйкі мне падаліся досыць свежымі. Варта адзначыць вельмі неблагі вакал і што самае прыемнае – творча разнастайны. Адразу адчуваеш, што чалавеку пад сілу нарадзіць шмат разнапланавых праектаў, як гэта атрымліваецца ў Лявона Вольскага.
І яшчэ да вартасцяў хочацца аднесці неблагую беларускую мову. Ну, а далей так і хочацца сказаць пра актыўную грамадзянскую пазіцыю, лірычнага героя, пошукі сябе у складаным жыцці і гэтак далей... Шчыра кажучы, асабіста мне абрыдла. Думаю час гэткай пазіцыі прайшоў гадочкаў з дзесяць.. І да тэкстаў увогуле. Напісана ўсё дастаткова якасна, не ведаю, ці можна гэта назваць паэзіяй, але гэта ўжо не проста набор словаў, неабходны як дадатак да музыкі. Але ўжо першае, што мне непрыемна – падлеткавасць у карыстанні ненарматыўнай лексікай. Я думаю, што назваць альбом "Porna" можна было б тады, калі інтарэс да каманды згасае, і увогуле, калі больш няма чым зачапіць слухача. На маю думку, карыстацца ненарматыўнай лексікай трэба вельмі далікатна і да месца. Чалавек кожны дзень ходзіць у прыбіральню- гэта неад'емная частка яго жыцця, але гэта не падстава, каб выносіць гэта на экран.
Оценка: 8 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов, ПОСЛУШАТЬ этот альбом и поставить свою оценку вы можете здесь.
Об авторе:
Известный телережиссер, режиссер клипов, ведущий концертных и телевизионных программ. Родился 16.07.1962 в Минске. Окончил Минский институт культуры по специальности режиссура театрального самодеятельного коллектива (1989). В разных качествах (автор, ведущий, редактор, режиссер) работал в музыкальных программах "Акалада", "Музыкальная обойма", "Белорусский хит-парад", "Белорусская двадцатка", "Клип-обойма". Соавтор и режиссер программы "Продвижение" ("Лад"). Режиссер клипов многих белорусских исполнителей, включая: Kriwi ("За туманам", "Агу вясна"), N.R.M. ("Паветраны шар", "Песні пра каханне", "Чыстая-светлая"), "Нейро Дюбель" ("Гагарин", "Охотник и сайгак", "Переехало комбайном", "Время распрощаться"), Алеся ("Птицы", "Не потеряй"), "Белорусские песняры" ("Только с тобой"), Сергей Ковалев ("Очень лень", "Командировочный роман"), "Александра и Константин" ("My Galileo" - конц. версия, "Пара дамоў") и др.