О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Йо-йо "Респект Менделееву"

 

Маша Колесникова о диске группы "Йо-йо": "Падабаецца, што гурт эксперыментуе. Стылістыка ska з’яўляецца для іх ніткай, на якую якіх толькі пацерак каманда не нанізвае".

Мінскі ска-бэнд "Йо-йо" нарэшце выдаў свой выпакутаваны трэці альбом. Пакуты тычыліся звядзення матэрыялу – на гэта музыкі паклалі цэлых 2 гады! Праўда, час не паўплываў на мажорны лад пласцінкі, яе бадзёрасць і актуальнасць. Музыка "Респекта Менделеева" не можа быць неактуальнай, пакуль жывуць на свеце людзі, якія прагнуць дабра, пазітыву, лёгкасці і мілага пафігізму.

З лідарам гурта Віктарам Гурыным можна цалкам пагадзіцца – альбом сапраўды ўздымае настрой. Нават прастуда лечыцца хутчэй, калі слухаеш песні кшталту "Купить кота". Па-добраму зайздросціш герою трэку "Власть минут", які сам сабе прызначае дэдлайны і распараджаецца часам, як футбольным мячом. І ўвогуле, пачынаеш нібыта ўздымацца над рэчаіснасцю і разумець – можна жыць лягчэй. І зараджаешся гэтай лёгкасцю. Дарэчы, адзінкавыя беларускія гурты валодаюць гэтым неверагодным дарам – зараджаць слухача.

"Йо-йо" не "грузяць". У адрозненне ад сваіх калег з ужо неіснуючага ска-гурта "Пару рублей", яны не паразітуюць на алка-тэме, не спрабуюць убіць у кожную галаву сваё "жыццёвае крэда". Яны лёгенька прабягаюцца па ёй, паведамляючы што так, ёсць ён, "Зелёный змей", з-за якога "мы так хутка старэем". Натуральна, што без "Зелёного змея" няма і "Творческого отпуска". Тут мае працяг тэма "Пару рублей" – "какая жизнь – такая музыка, какая музыка – такой куплет, а счастья не было и нет". Праўда, у "Йо-йо" шчасце ёсць! Галоўнае, "не жалеть ни о чём".

І яшчэ альбом "Йо-йо" – пра каханне. Пра каханне гурт піша ўвогуле цудоўныя песні. З налётам ціхага суму і няўлоўнай надзеяй на лепшае. І, няважна, ці гэта цяжкаваты мядляк, ці танцавальнае прыемнае а-ля лаціна ў духу гурта Umaturman ці звычайны ска-раскаўбас – у гурта атрымліваецца цікава і проста гаварыць пра такую складаную рэч, як каханне.

Падабаецца, што "Йо-йо" эксперыментуюць. Стылістыка ska з’яўляецца для іх ніткай, на якую якіх толькі пацерак каманда не нанізвае. У выніку, мы маем якасна аздоблены бранзалет, упрыгожаны віртуознымі партыямі духавых Сасноўцава і Карповіча і паветранымі сола гітары Гаўрыліка. І пра Віктара Гурына. Віктар унікальны тым, што пры любых жыццёвых абставінах ён працягвае пісаць песні. Яго крыніца натхнення невычэрпная. Адны гурты знікаюць, іншыя паўстаюць, а Віця Гурын піша песні – вясёлыя, добрыя, крыху сумныя. І добра, што музыкі гурта "Йо-йо" вераць у Віцю. Няхай так будзе заўсёды.

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

поп-рок, ска
Йо-йо

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net