О проекте

Внештатный эксперт М.Колесникова: Step Hall "The Show"

 

Маша Колесникова о диске группы Step Hall: "Большасць песень на альбоме "The Show" падобныя і гучаць, як адна прыгожая, жыццесцвярджальная летняя кампазіцыя".

Кожны другі мясцовы кавер-бэнд забаўляецца фанкам, але не кожны з іх выдае цэлыя альбомы ў стылі Джэймса Браўна і гарыць гэтай музыкай. Step Hall запісаліся ў пераемнікі гуру беларускага фанка спадара Фучыка і ўжо гучаць не горш за прызнаных бульба-фанкераў Chіefs Band. Але калі апошнія спрабуюць надаць стылю беларускі водар, Step Hall, наадварот, намагаюцца выглядаць крыштальна-фірмовай бандай з марамі пра Лос-Анджэлес.

"У нас занадта шмат агню і запалу, і толькі ў фанку гэта можа знайсці свой выхад", – тлумачыць абраны шлях лідар гурта Андрэй Бібікаў. Step Hall падаюць фанк вялікімі порцыямі, не асабліва замарочваючыся на прыправах і экзатычных соўсах. Магчыма, таму большасць песень на альбоме "The Show" падобныя і гучаць, як адна прыгожая, жыццесцвярджальная летняя кампазіцыя.

Праўда, ёсць і адступленні ад правілаў. Напрыклад, "James Brown", "The Only His Dream" ці "Она как прежде". Андрэй Бібікаў, безумоўна, самародак. Ён тонка адчувае стыль і імкнецца да дасканаласці ў гучанні гурта. І сапраўды гэта ў яго атрымліваецца – прафесійнасці і зладжанасці каманды можна толькі пазайздросціць. Бібікаў цалкам у тэме, і ў параўнанні з ім выканаўца песні "The Only His Dream" яўна прайграе за кошт занадта эстраднага падыходу да пастаўленай задачы.

Песняй "Она как прежде" Step Hall становяцца больш зразумелымі. Бібікаў кажа, што ў будучую праграму гурта ўвойдуць песні на рускай мове. Аднак яму больш падабаецца Step Hall па-англійску, таму што такім чынам можна больш увагі надаваць мелодыям песень. І ствараць атмасферу "самага шчаслівага дня ў жыцці".

Step Hall 2 гады гралі "The Show" на канцэртах і стаміліся. Выраслі з яго. Цяпер яны на паўгода сядаюць у студыю, каб запісаць наступны альбом. Там будзе шмат джаза і іншых ідэй. З прыправай і соўсам. Вось убачыце!

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Источник публикации – "Еврорадио".

Об авторе:

Журналистка, певица. Родилась в 1979 году в Брестской области. Закончила Брестский музыкальный колледж по специальности музыковедение и факультет культурологии БГУКиИ. С 2004 по 2008 гг. являлась музыкальным редактором, автором и ведущей программы "КаляРока" на Авторадио. В настоящее время – музыкальный редактор и журналист Еврорадио. Участница групп "Яр" и Hoha Band, выступает под псевдонимом Маша Яр.

Step Hall

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net