О проекте

Гурт Step Hall запісаў дэбютны альбом (+відэа)

 

Мінскі фанк-гурт Step Hall скончыў працу над дэбютным альбомам, які будзе складацца з 10 танцавальных песень. Выдадзены ён будзе 13 сакавіка, а за месяц да гэтага гурт адсвяткуе дзень нараджэння і прэзентуе кліп.

"На дыск трапілі 9 англамоўных песень і адна рускамоўная, у якасці бонус-трэка. То бок невялікі альбомчык атрымаўся, – распавядае пра дэбютнік лідар гурта Андрэй Бібікаў. – Адзіная ідэя, якая аб’ядноўвае гэтыя песні, – усё будзе добра! Танчы! І насамрэч, пасля яго вельмі ўсмешлівы настрой, з’яўляецца жаданне любіць увесь свет!"

Альбом атрымаў назву "The Show" паводле першай песні напісанай гуртом. Праўда, на альбом яна не трапіла. "Не сышліся зоры", – тлумачыць фронтмэн. – Таму і вырашылі яе ўзгадаць хоць бы ў назве дыска".

Дарэчы, альбом будзе прэзентаваны 13 сакавіка ў клубе "Гудвін", прыкладна ў той жа час дыск будзе выкладзены і ў інтэрнэт. Фізічныя носьбіты музыкі плануюць распаўсюджваць самастойна. А за месяц да гэтага, 13 лютага, музыкі адсвяткуюць свой другі дзень нараджэння і прэзентуюць кліп на песню "Stop This Night".

"Першапачаткова планавалася зняць невялічкі фільм пра тое, як запісваўся альбом, з кавалкамі інтэрвью, студыйнай працы, – распавядае пра відэа Андрэй. – То бок хацелі зрабіць такое невялікае live-дэма гурта. Але ўсё атрымалася значна лепш, чым планавалася, і відэа пераўтварылася ў асобную адзінку – у кліп".

Дарэчы, падчас канцэрта-святкавання дня нараджэння ў "Графіці" музыкі абяцаюць усім наведвальнікам прыемныя і… каштоўныя сюрпрызы.

Тэкст: Ілля Маліноўскі, "Еўрарадыё"

Step Hall

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Отлично. У Chiefs Band

+1
0
-1

Отлично. У Chiefs Band появится напарник.

 

Эверидж

+1
0
-1

"Average White Band"Ы могут внезапно вырастать на суглинистых (подзолистых?) почвах Беларуси... Улыбнуло! А в общем: В ДОБРЫЙ ПУТЬ! От лаж никто не застрахован (в вокале, например, )))) НО МУЗЫКА ХОРОШАЯ И НУЖНАЯ (на фоне тотального КВН-роГа)

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net