Виктор Семашко о новом альбоме Dromos: "Музыка падалася мне занадта грузнай і шчыльнай, як шматмэтровы слой лёду альбо як старая грувасткая катрынка, што пераварочвае праз сваю вось пласты пыльных бляклых тканінаў".
Відавочна, што ў электроннай музыцы пануе крызыс тэмаў (як і ў многіх іншых жанрах). Пазалетась падобны "чарнобыльскі альбом" прадставіў праект Kosmodromm. Сёлетні альбом Dromos адрозьніваецца хіба сваёй няпесеннасьцю, наяўнасьцю фальклёрных і дакумэнтальных цытатаў. Прычым адрозьненьні тыя ў лепшы бок. Бо стварыць сапраўды нешта прынцыпова "новае" зараз магчыма толькі праз тонкі сымбіёз этна й электронікі, а таксама джазу й акадэмічнае музыкі. У плюсы Dromos, акром таго, можна залічыць выкарыстаньне ўмоўна "жывых" інструмэнтаў і тэмбравую пабудову кампазыцыяў.
Музыка Dromos падалася мне занадта грузнай і шчыльнай, як шматмэтровы слой лёду альбо як старая грувасткая катрынка, што пераварочвае праз сваю вось пласты пыльных бляклых тканінаў. Быццам замест выразнае карцінкі ты ўтаропіўся ў чорна-белыя "засьнежаныя" тэлевізійныя палосы. Быццам ты – іншаплянэцянін, які паглыблена вывучае вынікі зандаваньня ў "зону". І чым бліжэй да фіналу, тым болей гэтае адчуваньне павялічвалася. Татальны пост’ядзерны олдскульны дарк-эмбіэнт!!! Пасьля ўжо цягам дня папросту нічога больш не хацелася слухаць. Што яшчэ можна слухаць, калі Апакаліпсіс зьдзейсьніўся?..
Самі па сабе апакаліптычная й, тым больш, касьмічная тэматыкі ў электронным вырашэньні сталіся своеасаблівым відам рэтра. Космас можна адшукаць у сябе па нагамі альбо ў галаве. А той "Апакаліпсіс" ужо адбыўся шмат разоў, і ў кожнага ён будзе свой. Таму аўдыёнапрацоўкі Dromos, прыбраўшы архіўны рэчытатыў, можна было б з аднолькавым посьпехам прысьвяціць шахтам "Беларуськалію", Менскаму мэтрапалітэну, спальным раёнам, дачным пасёлкам, аграгарадкам, археалягічным раскопкам, зрабіць саўндтрэкам для чарговага "партызан-фільму" альбо акампанэмэнтам для колішніх чальцоў "БумБамЛіту"… Таксама неблагім і актуальным крокам было б стварыць жудасную антыўтопію вакол не Чарнобыльскай, але Астравецкай АЭС.
Оценка: 7 из 10
Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь
Об авторе:
Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 по 2012 годы – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах – участник группы "Нагуаль". Выступает сольно, а также в составе коллективов Mouches A L'orange, "Балцкі Субстрат" и др. Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).