О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Л.Исупова "Раритет"

 

Виктор Семашко о ретроспективном сборникe Людмилы Исуповой: "Слухаючы дыск, адчуваецца, што голасу Людзьмілы цесна ў прапанаваных межах – ён патрабуе іншае стыхіі, хоча граць усімі сваімі фарбамі й энэргетыкай, але матэрыял таго не дазваляе".

Нарэшце, у Беларусі паціху пачалі выдавацца архівы – ад аўтэнтычнага фальклёру да афіцыйнае эстрады. Архіварыюсы раздаюць свае каштоўнасьці, а выдаўцы гатовыя іх распаўсюджваць.

У 60-70-х рок-н-рол у нашай краіне лічыўся не жаночай справай. Выключэньне хіба складалі: Вольга Аліпава, якая ня толькі выконвала ролю айчыннага Плянта, але й выдумляла свае няпростыя рок-кампазыцыі; дзяўчаты з групаў "Альгарытмы" ды "Эльфы"; часткова Ядзьвіга Паплаўская, што сябравала з хіпі й грала на гітары Animals…

А вось спадарыні Людзьміле Ісупавай пашчасьціла патрапіць у склад "Песьняроў" – ніхто з кабетаў такой прывілеі болей не атрымаў. Акром таго, Людзьміла паўдзельнічала ў стварэньні фактычна першае беларускае рок-опэры "Песьня пра долю" на словы Купалы. Дыялёг маці й сына ў гэтай працы, які выканалі адпаведна Людзьма Ісупава й Анатоль Кашэпараў, – адзін зь лепшых вакальных дуэтаў у нашай музыцы. Ейны пазнавальны вакал гучыць і ў знакамітым "Гусьляры".

Што тычыцца, дыску "Rare", то на ім прадстаўленая "пасьляпесьняроўская" творчасьць Людзьмілы. То бок, пачынаючы зь 79-га году. Рэпэртуар з большага рэстаранна-джазавы ці поп-фолькавы. Можна прасачыць розныя этапы беларускае эстрады, як зьмяняліся прыярытэты, уплывы, гук, інструмэнтарый…

Адметна, што музыку да значнай колькасьці твораў напісала сама пані Ісупава. Шмат песень створана на вершы цяпер ужо "забароненых" паэтаў, асабліва на Някляева. Мяне кранулі запісы 90-га году – выдатныя апрацоўкі народных песень "Яшчэ куры не спалі" й "Вечарочак", зробленыя Ісупавай. Слухаючы дыск, адчуваецца, што голасу Людзьмілы цесна ў прапанаваных межах – ён патрабуе іншае стыхіі, хоча граць усімі сваімі фарбамі й энэргетыкай, але матэрыял таго не дазваляе. Яе манеры ўласьцівае акторства, драйв, рок-н-рольны імпэт і разам з тым тонкае адчуваньне прыгожага.

Як заўсёды шмат цікавага ў бонусах: за кошт выкананьня атрымаліся моцнымі "Глаза друзей" – сьпявачка акампануе сабе на фартэпіяна. А сьпеў "Калі табе бывае сумна" на верш Броўкі узяты зь міньёну, выдадзенага фірмай "Мелодия" ў 1980 г. Мне давялося аднойчы патрымаць у рукох гэтую рарытэтную кружэлку. Акром сьпеваў Людзьмілы, там прысутнічаюць яшчэ два выдатныя джазавыя нумары. Гэта, варта прызнаць, рэдкі зафіксаваны ўзор беларускага джазу тае пары.

А навогул, выданьнем рэдкіх запісаў з фондаў Белрадыё, БТ і "Беларусьфільму" павінны займацца дзяржаўныя ўстановы, а ня толькі энтузіясты. Можна было б выдаць храналягічныя эстрадныя кампіляцыі, малавядомыя праграмы тых жа "Песьняроў", запісы джаз-ансамбляў… Гісторыю нашага джазу, між іншым, яшчэ ніхто не дасьледаваў. Яна пачыналася ў Беластоку 1939 году ці, можа, раней у шагалаўскім Віцебску? Хто ведае?

Оценка: 7 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 года – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах также участник группы "Нагуаль". Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).

поп, эстрада

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net