О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Разные артисты "Курган"

 

Радиоведущий и журналист Виктор Семашко о римэйке "песняровской" рок-оперы "Гусляр": "Наогул, з арыгіналам 79 году дадзеную рэч цяжка супастаўляць. Не магу знайсьці аніводнага плюсу".

Слаўнае імя Мулявіна не дае спакою: ад абсурднага клянаваньня "Песьняроў" перайшлі да пераробак асобных праграмаў. Да рок-опэры "Курган" шмат пытаньняў, і галоўнае – навошта? Завадатары праекту кажуць, каб адрадзіць твор. Але ці можна лічыць гэтую нацыянальную рок-опэру памерлай, калі яна захавалася на плытках, зьмешчаная ў Сеціве й узнаўляецца кожны раз, калі яе запускаюць у плэеры. Калі ўжо гаворка пра юбілеі, то ці ня лепей было б зрабіць перавыданьне арыгіналу на CD з рэмайстэрынгам, буклетам, бонусамі?.. Я ўжо пра ўсю астатнюю велізарную спадчыну "Песьняроў" не кажу. Таксама чаму, калі вырашылі перайграць опэру, то не на базе аднаго зь сёньняшніх ВІА "Песьняры"? Чаму не захавалі першапачатковую структуру? Чаму зьмянілі назоў з "Гусьляра" на "Курган"?

Наогул, з арыгіналам 79 году дадзеную рэч цяжка супастаўляць. Не магу знайсьці аніводнага плюсу. Там – натуральныя, жывыя інструмэнты, тут – з большага сынтэзатар. Там – драйв, дрыжыкі па скуры, эмацыйнасьць, прыгажосьць найвышэйшага парадку, а тут – спрошчанасьць, штучнасьць, прылізанасьць.

Некалькі год таму, калі я ставіў фрагмэнты з "Гусьляра" ў сваёй радыёпраграме, мяне потым папярэджвалі, што варта быць асьцярожным. Хай сабе гэта й клясыка, але паралелі з сучаснасьцю занадта відавочныя: вобраз Гусьляра па сутнасьці ўвасобіў наш андэрграўнд, музыкаў з "чорных сьпісаў", мастацтва не для грошай, а для праўды. А Князь – ну, гэта вядома хто.

Тым больш трагічна выглядае сёньняшняя пераробка. Бо асноўныя партыі ў "Кургане" выконваюць як раз прыдворныя, "княжацкія" музыкі. Адзінае, што цешыць: гэтыя людзі яшчэ здольныя да авантураў. А ў цэлым дадзеная праца добра выглядае, як аднаразовы тэлевізійны праект пад Новы год.

Оценка: 5 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом и ПРОСЛУШАТЬ ЕГО вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). Впервые вышел на сцену в 1998 году в составе музыкально-поэтической формации "Кузнец и Семаня". С 2001 года играет в самодеятельном ансамбле интуитивной импровизации "Князь Мышкин". Параллельно с 2004 по 2007 год сотрудничал с группой "Нагуаль". В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. С мая 2005 по октябрь 2009 - автор программы о белорусской музыке "Новая зямля" на радио "Unistar". С 2010 - ведущий авторской программы "Кракатук" на радио "Рацыя". В 2006 году издал книгу собственных стихов "Марыя S.".


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net