О проекте

Алесь Лютыч – супэрзорка

 

Гурт :B:N: пры падтрымцы s.d.m. і IQ48 даў рэдкі канцэрт у Менску, каб сымбалічна адзначыць 11-годзьдзе сваёй дзейнасьці, прэзэнтаваць колькі новых песень ды зьняць матэрыял для свайго новага відэа. Пасьля выступу Алеся Лютыча проста завалілі плякатамі, дыскамі, фотаздымкамі, нататкамі і нават сьцягамі для аўтографу, а потым ён пагадзіўся даць інтэрвію спэцыяльна для ТГ, у якім распавёў пра фанацкую любоў.

Вечар пачаўся з выступу гурта s.d.m. Ляўрэаты "Басовішча-2006" аніяк не маглі зладзіць сольны канцэрт, таму музыкі з :B:N: вырашылі ім дапамагчы з выступам. З пункту гледжаньня стылю, яны даволі нядрэнна ўпісаліся ў атмасфэру і выклікалі неблагі настрой публікі перад выхадам IQ48.

Калі "здаровыя лосі" засьпявалі, публіка ўжо была настолькі заведзеная, што слэм ужо на першых песьнях быў ледзь ні на ўсім танцпляцы. У сярэдзіне свайго выступу яны прыемна зьдзівілі фанатаў, раскідваючы дыскі па ўсёй залі. Было некалькі новых песень, напрыклад, "Хвост пісталетам". Саша Ракавец скакаў па сцэне так, што яго энэргія распаўсюджвалася па залі, зараджаючы аўдыторыю. Пад песьню "Гэй, наперад!" публіка нават забылася пра правілы і забароны. Узьняліся бел-чырвона-белыя сьцягі, а бліжэй да канца выступу, падчас песьні "Вясна-красна" на танцпляцы не было дзе пёрку ўпасьці. Было настолькі шмат аматараў стэйдждайвэрства, што ахове "Рэактара" прыйшлося няслаба папрацаваць. Напрыканцы IQ-шнікі ўсё ж такі вырашылі крыху адпачыць, і прагучала "Чыво ты". Здавалася, публіка ўжо занадта стамілася, але не пасьпелі "лосі" спусьціцца са сцэны, як усе пачалі з імпэтам клікаць "безназоўных".

Зь першай жа песьні "Толькі я" было зразумела, што :B:N: выкладуцца па поўнай. Пасьля песьні "Жыве рок-н-рол" ім прыйшлося нават папярэдзіць слухачоў, каб схавалі сьцягі, бо ахова пагражала спыніць канцэрт. Прагучала песьня "Крок за крокам", якая, па словах гурта, гучала толькі двойчы на рэпэтыцыях. Запрошанымі гасьцямі былі Vinsent, зь якім засьпявалі "Развагу" і Радыстка Кэт ("Дажджамі"). Падчас выступу здымаўся матэрыял для кліпу :B:N: "Жыцьцё маё", магчыма таму на канцэрце гэтая песьня прагучала двойчы. Пасьля выступу Алеся Лютыча проста завалілі плякатамі, дыскамі, фотаздымкамі, нататнікамі і нават сьцягамі для аўтографаў, а потым ён пагадзіўся даць інтэрвію спэцыяльна для ТГ:

ТГ: Чаму :B:N: так рэдка бачна на менскай сцэне?

– Ну, ня трэба балаваць публіку, бо ня будуць людзі хадзіць, а цяпер бачыш, як добра атрымалася. Менскую публіку мы ўжо ведаем, таму мы не хваляваліся ўвогуле і ведалі, што ўсё будзе добра, драйвова. Усе каўбасіліся, сьпявалі нашыя песьні разам. Было вельмі ўтульна, быццам усе людзі ведаюць нас асабіста.

ТГ: Чаму ж быў прысьвечаны канцэрт і чаму менавіта з IQ48?

– Мы спачатку хацелі зрабіць канцэрт сольны, увогуле каб граў толькі :B:N:. А потым паразмаўлялі зь сябрамі, з IQ48, і вырашылі зрабіць такі супольны вялікі канцэрт. Яны пайгралі гадзіну, і мы паўтары. Ну, атрымаўся добры канцэрт. І IQ-шнікі запалілі добра, і мы таксама.

ТГ: А гурт s.d.m. чаму паклікалі?

– Мы іх ведаем даўно, а да ўсяго арганізатары прапанавалі іх далучыць. Запісалі хлопцы альбом, але не атрымліваецца ў іх зладзіць уласны канцэрт. Далі ім з паўгадзіны, пакуль народ падыходзіць, каб ня ціха было, а з музыкай, з драйвам, каб усе сьпяшаліся на танцпляц.

ТГ: Як не прыходжу на ваш канцэрт, дык вы граеце максымум адну-дзьве песьні новыя. Ці гэта ня крызіс творчасьці?

– Не, мы на канцэртах ня граем цалкам новую праграму, для таго, каб народ у будучыні, калі набудзе наш дыск, паглядзеў, што там ёсьць новыя песьні. З альбомам "Жыве рок-н-рол" так было. "Гарады", "Сьпіралі" – дзьве песьні, якія мы гралі па канцэртах на працягу двух гадоў да выхаду альбома, а людзі потым пачалі пісаць: "Ааа, у альбоме старыя песьні". А сэнс граць шмат новых песень? Тады няма сэнсу выдаваць альбом.

ТГ: Песьню "Жыцьцё маё" ты абвесьціў са сцэны, як новую, але большасьць прысутных сьпявалі яе разам з вамі…

– Так, гэта таму, што мы прэзэнтавалі сынгл з гэтай песьняй пару месяцаў таму, а цяпер зьявілася яшчэ прапанова адзьняць на яе кліп з кадрамі з розных канцэртаў, выступаў. Сёньня ўдала адзьнялі частку, атрымалася ўсё добра, і публіка… (тут Алеся пачынаюць перапаўняць эмоцыі, і ён проста спрабуе знайсьці хоць якое-небудзь слова, каб апісаць гэта, але разумее, што гэта наўрад ці магчыма – ТГ). Усё было такімі хвалямі, усе скакалі, прыгалі… Таму, думаю, у хуткім часе ў сеціве 100% будзе гэты кліп, а там паглядзім, можа, далей прасунем яго.

ТГ: Чаму нідзе не знайсьці студыйнага запісу песьні "Будзь сабой", якую вы часта выконваеце на канцэртах?

– А ён у нас дома толькі ёсьць (сьмяецца). Мы плянуем назву альбома зрабіць па гэтай песьні, таму мы пакуль яе не выдаем. Няхай людзі з дыска паслухаюць.

ТГ: Сёньня пад сцэнай было яўна больш дзяўчын, якія глядзелі на цябе закаханымі вачыма. Ці ты адчуваеш на сабе фанацкую любоў? Не перашкаджаюць яны табе ў жыцьці, ня высочваюць цябе?

– Як і ва ўсіх музыкаў: нармальная сытуацыя. Перашкодаў не ствараюць так, каб шарахацца ад іх… (сьмяецца). Але здараецца часам. А вось тое, каб высочвалі, дык дакладна не было. Ня ў той краіне жывем.

Тэкст: Тацяна Баранава, "Тузін Гітоў"

B.N. (:B:N:), IQ48, S.D.M.

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net