О проекте

"Апошні альбом" ад Pukstband – "Альбом года" на ўзнагародах Experty.by (+фота)

 

Музычны партал Experty.by абвесціў пераможцаў у 11 намінацыях. Паводле меркавання журы, якое традыцыйна складаецца са Штатных экспертаў сайта, Вялікага журы, Замежных экспертаў і Народных экпертаў (наведвальнікі сайта), галоўная ўзнагарода "Альбом года", "Прыз вялікага журы", а таксама статус "Лепшага рок-альбома" дасталіся "Апошняму альбому" ад Сяргея Пукста і Pukstband.

"Я шчаслівы, – канстатуе Сяргей Пукст падчас атрымання ўзнагароды. – І тое, што ў свеце, дзе канцэрнтрацыя кампазітарскай думкі не адзнааецца ўвогуле, а музыка прадаецца, нашы працы заўважаюць – гэта выдатна".

Адразу тры узнагароды атрымаў новаспечаны праект былога ўдзельніка "Ляпіса Трубяцкога" Паўла Кузюковіча Pafnutiy’s Dreams "The Sandman". Пласцінка стала "Лепшым дэбютным альбомам", "Лепшым інструментальным альбомам", а таксама атрымала прыз Штатных экспертаў сайта.


Pukstband


Пафнуцій і кампанія

"Шчыра кажучы, не ведаю, што сказаць, бо адчуваю сябе вінаватым, нібыта нешта скраў. Прабачце мяне, – жартуе Паша. – Дзякуй, што вы звярнулі ўвагу на працу, якую мы зрабілі з сябрамі. Я рады, што сабраўся калектыў з 6 чалавек – яны ўсе хворыя. Магчыма сапраўды, тое, што задумваецца ў нас у галаве, знойдзе адлюстраванне ў гуках. Але маё меркаванне – Пуксту трэба было ўсё аддаць".

"Лепшым поп-альбомам" эксперты назвалі пласіцнку "Жить в кайф" Макса Каржа. "Лепшым беларускамоўным альбомам" стаў дыск "Адпусці" гурта BosaeSonca. Дарэчы, гурт атрымаў адмысловы прыз ад інфаспонсара прэміі кампаніі "Будзьма беларусамі". "Лепшы фолк-альбом" – "Traukamurauka" ад Kriwi. На пяты Вераніцы Кругловай і кампаніі наступала спявачка Ірэна Катвіцкая са сваёй сольнай працай "Этна-фантазія". Аднак, згодна з баламі, журы ўсё ж аддалі перавагу Kriwi.


Вераніка Круглова


Алесь Кот-Зайцаў (BosaeSonca) і Дзмітрый Падбярэзскі

"Пасля самаўхілення этна-трыа "Троіца", якія не бралі ўдзел у эстафеце, з'явілася інтрыга. Kriwi – гэта Kriwi. Гэта і гісторыя, і якасць, і брэнд, і трэнд. Вечна жывая каманда і вечна энергічная Вераніка", – аб’яўляе пераможцу ў намінацыі эксперт і музычны журналіст Алег Клімаў. Узнагароду атрымлівае Вераніка Круглова, якая прыехала на цырымонію ўручэння з Берліну.

Апроч таго, эксперты ўручылі прызы і ў галоўных намінацыях. То бок, па версіях Штатнага, Замежнага, Народнага і Вялікага журы. Паводле адзнак Замежнага журы, куды ўваходзілі прадстаўнікі вядучых выданняў суседніх краін (Літвы, Польшчы, Украіны, Латвіі і Расіі), найбольшы бал атрымалі пласцінкі малавядомага гомельскага электроншчыка (((О))) і легенды беларускага джазу Apple Tea. Праўда па дадатковых параметрах перамог менавіта малады гамельчук.


Сяргей Філімонаў і "Прыз вялікага журы"


(((О))) і Ягор Цывілька

Прыз Народных экспертаў дастаўся лідарам беларускага андэграўнднага року, гурту The UNB.

Лідар гурта Зміцер Дольнік лаканічна для каманды з добрай сотняй альбомаў у дыскаграфіі каментуе прыз: "Мы не супраць выбара народнага журы. Пейце піва!".

Увогуле, прэмія Experty.by сёлета адбылася ў шосты раз. А пераможцы намінацый "Лепшы беларускамоўны альбом" і "Альбом года" атрымалі магчымасць цягам трох бліжэйшых месяцаў сыграць канцэрты пры падтрымцы спонараў – кампаній "Будзьма" і "Атлант Тэлекам".

Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

свежие рецензии

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net