2-песенным міньёнам "Агні гарадоў" каманда на чале з Таццянай Гарошка анансуе новы – беларускамоўны і танцавальны – кірунак праекта. Альбом пад назвай "Адліга" мае пабачыць свет у жніўні. Па словах вакалісткі, пласцінка атрымліваецца ў лепшых традыцыях Incognito і De Phazz – але без лаўнжа і "медлякоў".
"Я адмыслова ўзяла дзве кантрасныя кампазіцыі для таго, каб было зразумела, што музычны матэрыял у альбоме будзе разнастайным, – тлумачыць Таццяна Гарошка. – Абодва трэкі танцавальныя, проста адзін з іх у больш павольным тэмпе. Мне вельмі падабаецца лірыка і тыя вобразы, якія ёсць у гэтых песнях. Яны мне блізкія, таму я б хацела, каб людзі пачулі гэтыя песні першымі".
Аўтарам тэкстаў праекта выступіла Надзея Падрэз. Цяпер гурт рыхтуецца да ўдзелу ў шэрагу фестываляў. А некалькі новых кампазіцый будуць прадстаўленыя падчас канцэрта праекта Re:Live "Minsk in love", які адбудзецца 17-га ліпеня ў мінскім клубе Re:Public. Усе падрабязнасці пра новы праект чытайце ў інтэрв'ю "Еўрарадыё".
Тэкст: Міра Шульц, "Еврорадио"
Комментарии
мдя...
многие более ранние Танины работы мне нравились. в них была интрига, где-то побольше, где-то поменьше, но была.
а здесь осталась одна дискотека. :(
Лайв
Своя, белорусская, дискотека с такой музыкой - тоже штука нужная. Но по крайней мере судя по этому синглу проект не только простоват, но и сыроват. Такое впечатление, что группа не особо заморачивалась по части студийной реализации - просто "вкатила" лайв-версии и все. Никакой творческой работы со звуком. Но посмотрим на альбом, вдруг там все по-другому заиграет.