О проекте

:B:N: адсьвяткаваў 10-годзьдзе канцэртам у Менску (+фота)

 

На сьвяточную сцэну разам зь бярозаўскімі рок-музыкамі выйшлі "здаровыя лосі" IQ48, Аляксандар Кульлінковіч, Алег Хаменка, рэпэр Вінсэнт ды іншыя. "Было проста супэр! Было нечакана, што нас прыйшло павiншаваць столькi людзей! Вельмi прыемна бачыць поўную залю!" – лідэр :B:N: Алесь Лютыч узгадвае атмасфэру сьвяткаваньня й разважае, як пачувае сябе гурт у свае 10 год і якія мае пляны.

Сёньня за плячыма ў :B:N: два альбомы – "Не трывай" (2004) і "Жыве Rock’n’Roll" (2006), удзел у шэрагу музычных складанак ("Генэралы айчыннага року", "Viza N.R.M.", "Наша музыка" ды іншыя), узнагароды беларускіх і замежных рок-фэстаў, а таксама ўменьне зьбіраць поўныя залі як на малой радзіме, так і ў Менску ці па-за межамі Беларусі.

"Усё вельмi проста – трэба гнуць сваю лiнiю i не зайздросьцiць нiкому. Тады усё атрымаецца! Мы нiколi не зайздросьцiм гуртам, якiя чагосьцi дасягаюць – у кожнага свой шлях. I трэба на 100% аддаваць сябе ўлюбёнай справе, музыцы! – распавядае Generation.by Лютыч. – Напачатку я наагул не ўяўляў сабе, як яно будзе праз дзесяць год i цi будзе наагул, але я верыў у дух "БН", i у нас пацiху усё атрымлiваецца:) Будзем спадзявацца, што 20-цiгодзьдзе мы будзем сьвяткаваць як мiнімум у Палацы Спорту!"

"Як казаў "Чача" з гурта "Наив", "калi гурту 5 год – гэта яшчэ ня гурт! Калi гурту 10 год – гэта ўжо малады гурт, а калi гурту больш дзесяцi год – гэта ўжо сталы гурт, якi мае сваю публiку, альбомы, клiпы… 10-цiгоддзе адсьвяткавалi, цяпер мы, здаецца, падцягваемся к сталым гуртам:)"

Зараз бярозаўцы працуюць на трэцім альбомам і рыхтуюцца да здымак кліпа на песьню "Будзь сабой".

"Шмат яшчэ задумак, але ня ўсё адразу, – інтрыгуе Лютыч і прызнаецца. – Інтэрнэт спрыяе камунікацыям з публікай на адлегласьці, і зараз лягчэй выконваць большую частку арганiзацыйнай працы праз Сецiва. А добрыя песьні лепш ствараюцца ў малым горадзе".

Фотарэпертаж цалкам.

Тэкст: Воля Кузьміч
Фота: Юля Фокс
Generation.by

B.N. (:B:N:)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net