О проекте

:B:N: прадставілі альбом "Крок за крокам" (+спампаваць)

 

Трэцяя пласцінка бярозаўскай каманды атрымала назву "Крок за крокам". Пласцінка была гатовая да выдання яшчэ вясной, але хлопцы вырашылі перачакаць "мёртвы" летні сезон. Гэта першы студыйны альбом гурта з часоў "Жыве рок-н-рол" (2006).

У працу ўвайшлі 14 кампазіцый плюс бонус-трэк – кавер на песню "Песняроў" "Чырвоная ружа". Таксама на альбоме ёсць песня-дуэт, якая мае назву "Нас няма" і запісаная разам з Кацярынай Муратавай, з якой музыкі знаёмыя з часоў вучобы ва Універсітэце культуры.

"Альбом зноўку атрымаўся пра каханне! – смяецца франтмэн гурта Алесь Лютыч. – Як жартуюць нашы сябры з IQ48, што гурт :B:N: грае ў стылістыцы "баба-рок". Але ўсё ж альбом не толькі пра каханне да дзяўчыны, але і пра каханне да Радзімы, і да добрага адпачынку і да іншага".

Што тычыцца гучання альбома, тут :B:N: засталіся вернымі сабе. Як распавядае Алесь Лютыч, некаторыя песні будуць значна лягчэйшымі, чым на папярэдніх пласцінках, некаторыя наадварот – больш цяжкімі. Да напісання тэкстаў, за якія звычайна быў адказны Сяргей Машковіч, гэтым разам далучыліся Яўген Бузоўскі з IQ48 ды бас-гітарыст :B:N: Аляксандр Зайцаў. Запісаць альбом :B:N: вырашылі на прыватнай студыі свайго сябра ў Мінску.

Прэзентацыя "Крок за крокам" адбудзецца ў клубе Re:Public 10-га кастрычніка пры ўдзеле гурта Pananieba. :B:N: абяцаюць сыграць усё самае новае і выбранае з ужо вядомага. Кошт квіткоў будзе складаць ад 50 да 80 тысяч рублёў.

"У нас будзе вялікі сэт з 32 песень – увесь новы альбом ды нашы старыя хіты. Плануем адыграць гадзінкі 2,5, не менш! Думаю, прыхільнікам нашай творчасці павінна спадабацца, бо нарэшце яны змогуць пачуць нажыва песні, якія мы ўжо шмат гадоў не гралі".

Праслухаць альбом можна цалкам, а ў версіі для пампавання песні "Нас няма","На ростанях" і "Сэнс" скарочаныя музыкамі і будуць апублікаваныя цалкам пасля таго, як альбом выйдзе на дыску.

Паслухаць і спампаваць альбом можна на сайце "Еўрарадыё".

Тэкст: "Еўрарадыё"

B.N. (:B:N:)

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Какой-то невзрачный вокал.

+1
0
-1

Какой-то невзрачный вокал. Вообще музыка простоватая. Но песня одна понравилась с женским вокалом которая.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

 
 
Developed by Lynxlab.net