О проекте

BosaeSonca запрашае на "Шару" (+спампаваць)

 

Гурт BosaeSonca прэзентуе навагодне-калядны падарунак у выглядзе міні-альбому "Shara". Інтэрнэт-рэліз уяўляе сабой 4 песні, прасякнутыя рок-н-рольным драйвам, месцамі прыфанкованымі фішачкамі, ды настроем са знакам "+", сцвяржаюць музыкі калектыва.

Песні гэтыя запісваліся досыць спантанна і ненапружна, – кажа лідэр каманды, Алесь Кот-Зайцаў, – ня гледзячы на тое, што зараз мы працуем у іншым стылі, нам было весела і прыемна ўзгадаць і пераасэнсаваць свае старыя творы. А некаторым з песень "Шары" ужо год па 5, а то і больш. Мы папросту вырашылі зрабіць такі падарунак, уздым настрою ў святочныя дні і сабе, і тым, хто спампуе ды праслухае гэты рэліз.

Міні-альбом прэзентаваны для вольнага спампоўвання на афіцыйнай старонцы гурта ў інтэрнэце bosaesonca.by, якая адмыслова да прэзентацыі атрымала новае афармленне. Пасля афіцыйнага інтэрнэт-рэліза, міні-альбом "Shara" будзе выдадзены лімітаваным накладам на CD. Выданне па словах музыкаў будзе мець эксклюзіўны дызайн і будзе дапоўненае прыемнымі нечаканкамі ў выглядзе некалькіх бонус-трэкаў. Live-прэзентацыя міні-альбому адбудзецца 17 студзеня ў клубе "Графіці" на сумесным канцэрце з гуртом Recha.

Гурт BosaeSonca распачаў новую плыню свайго музычнага жыцця 1 снежня 2011-га году, прэзентаваўшы сінгл "Зіма". Песня імкліва ўзнялася на 3-е мейсца гіт-параду "Тузін гітоў", пакінуўшы перад сабой толькі зорныя гурты – "Воплі Відаплясава" ды "Ляпіс Трубяцкі". Прэзентаваўшы "прахадны" міні-альбом "Shara", гурт вернецца да працы над сваім дэбютным паўнафарматным альбомам, а таксама да падрыхтоўкі адмысловай unplugged-праграмы, якая прагучыць у сумесным канцэрце з гуртом "J:морс". Канцэрт пройдзе ў рамках праекта "Тузiн-unplugged" і адбудзецца 30-га студзеня ў клубе "Графіці".

Тэкст: прэс-рэліз


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Сайт не рабочий

+1
0
-1

Сайт не рабочий

 

Без www

+1
0
-1

Без www. Ссылка исправлена, все открывается.

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net