О проекте

Дмитрий Подберезский: "Скаваныя фарматам"

 

Журналист Дмитрий Подберезский о дефиците ярких личностей и музыкального разнообразия на белорусских FM-станциях: "Не ведаю, калі б над тым жа Джонам Пілам стаяў які з цяперашніх музычных рэдактараў FM-станцыі, ці здолеў бы ён зрабіцца тым, кім стаў. Хоць і музычныя рэдактары, як можна здагадацца, не вельмі самастойныя ў выбары. Яны хутчэй выступаюць у ролі наглядчыкаў за "чысцінёй" у эфіры..."

Вам не здаецца, што ў беларускай FM-прасторы неяк істотна паменела асобаў? Згодны: пытанне спрэчнае, дыскусійнае. Ужо хоць бы таму, што слухаю далёка не ўсе з існуючых станцый. Тым не менш думка пра тое, што жаданне пачуць таго ці іншага радыёвядучага адсутнічае, не пакідае мяне.

І звязана гэта нават не з тым, што дастаткова прафесійна падрыхтаваных людзей з добрымі эфірнымі галасамі, выразнай дыкцыяй, інтэлігентнымі мазгамі ў беларускім FM-эфіры – дэфіцыт. Хіба што не. Яны ёсць, але чамусьці мной асабіста як асобы не ўспрымаюцца. І вось з якой прычыны.

Калі той ці іншы радыёвядучы знаходзіцца ў эфіры, ён на пэўны адпушчаны (ці давераны яму) прамежак часу павінен рабіцца гаспадаром сітуацыі. Гаспадаром усяго таго, што ён прапаноўвае слухачам, уключна, што цалкам зразумела, і музычную частку. І, калі разважаць па магчымасці лагічна, як не бывае двух абсалютна падобных адзін да аднаго гаспадароў наогул, так і тая музычная частка ў аднаго вядучага павінна быць іншай, у адрозненне ад таго, што можа прапанаваць ягоны калега. Менавіта праз тое, што гаворыць падчас эфіру вядучы і праз тое, якую ён музыку "круціць", і можа сфармавацца асоба, якая, зразумела, не абавязана падабацца ўсім. Але чым болей будзе ў эфіры такіх непадобных адна да адной асобаў, тым больш арыгінальны, прыцягальны і запатрабаваны будзе той эфір.

Тут істотна звярнуць увагу на тое, што я наўмысна пазбягаю ўжывання такога вызначэння, як ды-джэй. Так, гэтае слова ў адносінах да радыё было ў актыўным ужытку пачынаючы ад 1934 году, калі яно ўпершыню прагучала з вуснаў амерыканскага каментатара Ўолтэра Вінчэла. Пазней ды-джэямі пачалі называць усіх вядучых музычных радыёпраграм, якія працавалі ў эфіры з вінілавымі дыскамі. Пры гэтым кожны з іх абапіраўся на ўласныя музычныя густы, спрабуючы пераканаць слухачоў у слушнасці свайго выбару што да таго ці іншага выканаўцы ці песні. Сярод мноства запісаў ды-джэі вышуквалі найбольш для іх цікавыя, прывабныя, ставячы на іх, умоўна кажучы, як на таго ці іншага каня на іпадроме. І ў гэтым сэнсе адшукаць двух падобных ды-джэяў было проста немагчыма. У залежнасці ад таго, наколькі пераканальна даводзілі яны да аўдыторыі свае музычныя сімпатыі, як яны аргументавалі зроблены выбар, і паўставала іх папулярнасць, раслі аўтарытэт і магчымасць кіраваць густамі мас аматараў музыкі.

Былі сярод ды-джэяў і насамрэч легендарныя асобы. Як хоць бы той Джон Піл, які набыў славу яшчэ як вядучы пірацкай радыёстанцыі "Радыё Лондан". Станцыя тая знаходзілася на караблі, які стаяў у нейтральных водах і трансляваў музыку, якая на той час у самой Вялікабрытаніі была ледзь не пад збаронай. Аўтарытэт Джона Піла быў такі, што праз гады тры-чатыры, пасля самаліквідацыі "Радыё Лондан", ён быў прыняты ў штат ВВС і ў самыя сціслыя тэрміны зрабіў на гэтым радыё сапраўдную рэвалюцыю што да манеры працы ў эфіры і ўласна музычнай палітыкі. Цяжка пералічыць усіх тых выканаўцаў, якіх Джон Піл зрабіў вядомымі і папулярнымі. Лік ім – на дзесяткі, уключна найвядомейшых зорак сусветнай рок-музыкі.

Можна згадаць яшчэ Алана Фрыда, якому прыпісваецца тое, што ён упершыню ўжыў у эфіры словаспалучэнне "рок-н-рол". Гэта красамоўна сведчыць пра тое, як тыя, класічныя цяпер радыйныя ды-джэі, насамрэч тварылі ля мікрафона, выдумлялі дзеля аднаго: быць цікавымі слухачам і не паўтараць ані адзін аднаго, ані тупа ісці следам за плэй-лістом, як мы гэта маем у цяперашняй беларускай радыёрэальнасці.

Аднак у нашыя дні прафесія ды-джэя набыла цалкам дакладна акрэсленыя межы. Сёння ды-джэй – гэта чалавек, які працуе пераважна ў клубах, з дапамогай адмысловага рыштунку вырабляючы музыку, што арыентаваная выключна на тых, хто ходзіць у тыя клуба дзеля актыўнага руху – танцаў. Так, гэтыя ды-джэі таксама, як і радыйныя, ствараюць уласныя праграмы, аднак, што адразу кідаецца ў вочы, іх праца не мае больш нічога агульнага з працай тых, з мінулага, радыйных ды-джэяў.

Вось чаму называць сённяшніх радыёвядучых ды-джэямі язык проста не паварочваецца. У першую чаргу з-за таго, што наўрад хто з іх мае права, дазвол і адвагу самастойна вырашаць, што прагучыць у эфіры. Не ведаю, калі б над тым жа Джонам Пілам стаяў які з цяперашніх музычных рэдактараў FM-станцыі, ці здолеў бы ён зрабіцца тым, кім стаў. Хоць і музычныя рэдактары, як можна здагадацца, не вельмі самастойныя ў выбары. Яны хутчэй выступаюць у ролі наглядчыкаў за "чысцінёй" у эфіры з тым, каб не праскочыла нешта "не з той оперы".

Яны сочаць за "фарматам"

Да гэтага я яшчэ вярнуся. Але ж ці можаце вы ўявіць у цяперашняй Беларусі сітуацыю, калі нехта з вядучых на ўласную рызыку пачне "раскручваць" у давераны яму эфірны час абсалютна незнаёмага шырокай публіцы выканаўцу ці групу толькі таму, што ён пачне кіравацца прынцыпам Джона Піла трымаць "баланс паміж рэчамі, пра якія ведаеш, што яны людзям падабаюцца, і рэчамі, пра якія думаеш, што яны спадабаюцца публіцы". Шчыра кажучы, я цяпер такой сітуацыі не ўяўляю. Хоць такое і было. Напрыклад, на радыё "101,2", дзе кожны вядучы фармаваў перад эфірам уласны спіс выканаўцаў і ўжо падчас эфіру меў поўнае права імправізаваць, замяняючы адну з запланаваных песень на іншую.

Той жа Джон Піл "вывеў у людзі" сярод іншых групу "Секс пістолз". Вы можаце ўявіць падобнага роду музыку ў эфіры "Альфы" ці радыё "ОНТ"? Я разумею, што мне адразу адкажуць на такое, здавалася б, зразумелае пытанне: у гэтых жа станцый цалкам іншы фармат! Ну так, іншы, згодны. Толькі я зусім не пра фармат казаў. А пра свабоду працы вядучага, яго магчымасць кіраваць аўдыторыяй, пра ягоную веру ў тое, што абраная ім музыка можа публіцы спадабацца.

І вось тут самы час звярнуцца да слоўца "фармат". Пад ім можна разумець у першую чаргу тую дастаткова расплывіста акрэсленую аўдыторыю, на якую разлічвае працаваць тая ці іншая станцыя, прапануючы ёй зноў жа даволі ўмоўна вызначаны музычны матэрыял. З іншага боку пэўным фарматам можа быць строгая пабудова эфірнай сеткі. Скажам, 20-хвілінныя тэматычныя блокі, заснаваныя альбо на падобнай па стылістыцы музыцы, альбо на падобнай жанравай прыналежнасці (прыклад – "Авторадио"). З гэтага боку з'яўленне песні ў стылістыцы, скажам, хард-кору на англійскай мове ў эфіры станцыі, якая трымаецца расейскамоўнай пап-прадукцыі, выглядала б, безумоўна, істотнай недарэчнасцю. З такім вось разуменнем фармату, здаецца, праблем не ўзнікае, таму што найперш гаворка ідзе пра спецыялізацыю той ці іншай станцыі. Радыё "101,2" дапускала ў эфір рознай стылістыкі заходнюю музыку, "савецкі" рок і беларускамоўныя песні. А вось расейскамоўнай "папсы" у эфіры і блізка не было. Але сёння, такое ўражанне, на практыцы пад "фарматам" разумеецца нешта прынцыпова іншае. Тое, чаго растлумачыць самі вядучыя эфіру ці нават кіраўніцтва станцыі проста не ў стане.

Я не з'яўляюся тэарэтыкам у гэтай галіне. Зыходжу толькі з практыкі, таму што чуў пра мноства выпадкаў, калі на тую ж "папсовую" паводле спецыялізацыі станцыю прыносілі свежыя запісы здавалася б амаль дакладна такой самай прадукцыі, якія ў эфір так і не траплялі па прычыне таго, што гэта – "не фармат". Якія існуюць больш тонкія крытэрыі, згодна з якімі адна песня вызначаецца як фармат, а другая – не, магу толькі здагадвацца. Вось чаму выраз "не фармат" я ўспрымаю выключна як надзвычай зручную "адмазку" ад таго, каб асвяжыць эфір.

І вельмі часта адмова ўзяць тую ці іншую песню ў ратацыю, як мне здаецца, і прадыктавана скаванасцю найперш саміх вядучых эфіру. Бо калі яны пазбаўленыя магчымасці адкрываць новыя імёны ці назвы, навошта ім яшчэ тлуміць галаву, слухаючы новыя прапановы? Няхай гэтым займаецца музычны рэдактар! Хоць і гэтая асоба на класічных музычных станцыях, калі не памыляюся, наогул адсутнічала. У ёй проста не магло быць патрэбы, бо менавіта ды-джэі былі галоўнымі дзейнымі асобамі. А цяперашнім музычным рэдактарам на айчынных FM-станцыях працаваць, як мне ўяўляецца, вельмі зручна. Па-першае, гэта – людзі не публічныя. Рабі што хочаш – амаль ніякай небяспекі, што нехта даведаецца, хто ж гэта зрабіў, няма. Па-другое, варта ўсяго толькі сачыць за першымі радкамі замежных хіт-парадаў і час ад часу абнаўляць трэк-ліст. Па-трэцяе, можна запусціць кампутарную "пласцінку" і пайсці спакойна піць каву. І вось гэтая пласцінка будзе круціцца з дня ў дзень амаль без варыянтаў. І можна цягам тыдня паслухаць радыё "ОНТ", каб запомніць да канца дзён сваіх не толькі адны й тыя ж песні, але і ледзь не іх парадак гучання ў эфіры. І гэта можна называць творчасцю? Прабачце, Джонам Пілам тут і не пахне...

Альбо тое ж "Авторадио". Такое ўражанне, што там нават музычнага рэдактара няма. Бо можна не мець хоць бы пачатковай музычнай адукацыі, можна не мець густу, але неабходна мець хоць бы элементарны слых, каб прыбраць назаўсёды з эфіру многія, прызнацца, "шэдэўры", якія гучаць на гэтай хвалі гадамі! Скажам, спявак N. мае з пяток выдадзеных альбомаў, шмат годных песень, але "Авторадио" з неверагоднай упартасцю з года ў год "круціць" адну і тую ж. І часам гучыць такое, што магло б гучаць на станцыі, якая спецыялізуецца выключна на мастацкай самадзейнасці, калі б такая была. Адзін з "шэдэўраў" гэтага сезону – расповяд героя пра Парыж, дзе, як спявае на шчасце нікому не вядомы выканаўца, "я там раны своі залИжу". Быў бы гэта які панк-рок, ніхто б і ўвагі не звярнуў на такую адукаванасць. Але калі музычны рэдактар (ці хто там яшчэ) расчыняе эфір перад такога ўзроўню "прадукцыяй", можна з поўнай на тое падставай казаць: ёсць фармат!

Ведаю, што ў адносна новых дакументах, якія рэгламентуюць дзейнасць СМІ, ёсць такі пункт. Галоўным рэдактарам таго ці іншага СМІ можа быць чалавек, які не менш за пяць гадоў працаваў у якой рэдакцыі на кіраўнічай пасадзе. Варта было б Міністэрству інфармацыі зрабіць нешта падобнае і з пасадамі музычных рэдактараў FM-станцый. Хоць, канешне ж, гэта істотна сітуацыю не выправіла б...

Сітуацыя выправілася б, каб галоўнымі асобамі, якія ствараюць вобраз той ці іншай станцыі, зрабіліся б вядучыя. І гэта хутка дазволіла б практычна кожнай са станцый набыць уласны твар, зняць усе дыскусіі адносна таго, чаму нашыя FM-станцыі гэтак збольшага падобныя адна на адну, чаму Лэдзі Гага гучыць на кожнай хвалі, за выключэннем, бадай "Мелодій века". Бо калі вядучыя станцый будуць па-ранейшаму скаваныя фарматам, стаць уладарамі аўдыторыі яны маюць надзвычай мала шанцаў...

Оригинал статьи на сайте "Говори правду!".

Об авторе:

Родился 20 августа 1952 года в Минске. В 1974 окончил белорусское отделение филфака БГУ. Работал учителем на селе, администратором объединения "Летапіс" киностудии "Беларусьфильм", редактором литературно-драматической, после – музыкальной редакции Белорусского телевидения. Старший редактор отдела музыки в журнале "Мастацтва", затем - заместитель главного редактора. В 2000-2008 – корреспондент белорусской службы радио "Свобода". С 2008 – один из экспертов музыкального интернет-проекта "Experty.by"

С публикациями на музыкальные темы начал выступать в середине 70-х. Печатался в бюллетене "Рабочая смена" (позже – журнал "Парус"), газетах "Знамя Юности", "Лiтаратура i мастацтва", "Имя", "Белорусская деловая газета", "Музыкальная газета", "Наша Нiва", журналах "Клуб и художественная самодеятельность" (Россия), "Маладосць", "Бездельник", "Крынiца", "Jazz квадрат", "Melodie" (ЧССР), "Jazz Forum" (Польша), музыкальном портале "Тузiн гiтоў".

Автор и ведущий ряда программ на телевидении ("Тэледыскатэка", "Сустрэнемся пасля 11-цi" в 70-80-х годах, БТ) и радио ("Музыка тоўстых" на радио "Беларуская маладзёжная" и радио "101,2" в 90-х, "Мэлёдыя дня" и "Па-за тактам" на радио "Свобода" в 2000-х).

В 80-х – председатель минского клуба любителей джаза. Член Союза писателей Беларуси с 1994 года, Белорусской ассоциации журналистов с 1998. Член жюри международного конкурса на фестивале "Noc bluesowa" (Польша, 2000–05), член жюри конкурса на фестивале "Басовiшча" (2006–07).

Один из авторов "Толкового словаря терминов популярной музыки" (1994, 1999), автор идеи и составитель книги "Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі" (2008).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

О, да! Хочется, чтобы

+1
0
-1

О, да! Хочется, чтобы фм-станции чем-то напоминали радиорокс начала 90-ых, со своими ведущими и тематическими передачами. Единственная сегодня слушабельная программа это "брама иснасци" Хоменко на авторадио.
Мне кажется, что "формат" это большой мыльный пузырь.

 

Спасите от КВН-диджеев

+1
0
-1

Готов подписаться почти под всем, сказанным в статье. Хотел бы просто добавить, что умения развязно держаться в эфире и наслушанности "по вершкам" маловато будет... Вместе с тем тенденция забить эфир "свойской болтовней" сильна как никогда. Бывшие хохмачи из КВН прут из конвейера со своими "концепциями" музыки и культуры в целом. Более того, народ начинает забывать, как радоваться жизни без КВН и его "ди-джеев". Где спасаться от этого гыгыкающего, а иногда резонерствующего дилетантизма, не понятно. Наверно надо начинать все сначала, - верней будет. PS: Радио-рокс 90-х не является иллюстративным по большому счету, потому что там был крен в сторону коммерческого приглаженного мэйнстрима, хотя, к слову, качественного. А он сам по себе не так уж интересен. Вот вернуться в совковые 70-80-е как ни странно любопытно.

 

Радыё "Гамон"

+1
0
-1

Спасибо Д. Подберезскому за статью. Для меня и, надеюсь, для многих любителей музыки вопросы поднятые в статье актуальны до сих пор. К сожалению, с введением 75% квоты я практически перестал слушать радио. И получается, что с виду благая инициатива обернулась в реальности, если не вредом, то уж сдерживающим фактором точно. Станции начали страховаться и брать в ротацию только проверенные группы и исполнителей, что привело в обеднению контента и отсутствию разнообразия. Понятно, что как коммерческие предприятия, радиостанции ставят во главу угла получение прибыли, как и полагается коммерческим предприятиям. Но, наверное, пришла пора поднять вопрос и о (как бы правильно выразиться) социальной составляющей. Возможно надо опять напомнить и о просветительской роли, которую должна выполнять радиостанция, если она позиционирует себя как музыкальная. Ведь слушателя надо не только забавлять, но и подстегивать его интерес к расширению музыкального кругозора. Но только делать это нежно)))) Ведь, в свою очередь, это будет способствовать развитию музыки вобщем. Хотя в теории все это выглядит очень гладко, а на практике - совсем другой "коленкор". Хотелось бы услышать мнение радийщиков по этому поводу. А то как почитаешь все радиодиджеи имеют отменный музыкальный вкус, а на радио звучит всякая "шняга"))))
А еще разговор о музыкальном радио тянет за собой разговор о музыкальном бизнесе в целом. Я не имею в виду музакантов и проведение концертов, а музыкальные изданияя. Ведь по моим наблюдениям их в РБ вообще не осталось. И даже в нете большинство сайтов, посвященных музыке, находятся на уровне "самопляса". Неужели музыка в Беларуси совсем стала обычным шитпотребом? И кроме Евровидения никого больше ничего не интересует?

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net