О проекте

Essa выдала сумесны альбом зь легендай летувіскага джазу (+слухаць)

 

Этна-авангардовы гурт Essa прэзэнтаваў на Tuzin.fm другую частку свайго дэбютніку "Niamiha", які быў запісаны пры ўдзеле саксафаніста зь Вільні Петраса Вішняўскаса ды падлеткаў зь мястэчка Ракаў. Альбом выдадзены на дзьвюх кружэлках: адна ў выглядзе кампакт-дыску змяшчае аўдыё- і відэа-матэрыялы, а другая папросту выразаная з наждачнае паперы.

У сваю чаргу CD таксама разьбіты на дзьве часткі: трэкі №1-10 – гэта аднайменная з альбомам кампазызыцыя "Niamiha", прэзэнтаваная летась; трэкі №11-14 – гэта кампазыцыі, народжаныя падчас гукасэіі ў занядбаным ангары на ўскраіне мястэчка Ракаў. І яшчэ некалькі вонкавых дэталяў: 1) кардонная вокладка альбома аздобленая графікай народнага мастака Беларусі Арлена Кашкурэвіча; 2) базу для імправізацыяў складаюць ня толькі беларускія, але летувіскія народныя сьпевы; 3) у арсэнале Essa – самаробныя інструмэнты (канклес) ды індустрыяльныя аб’екты (бляха, арматура).

Калі кампазыцыю "Niamiha" стваральнікі гурту Essa Тодар Кашкурэвіч і Вольга Дзядовік запісалі ўдвох ва ўласнай ракаўскай хаціне, то да гукасэсіі ў ангары далучылася троіца мясцовых падлеткаў і трыё зь Вільні. То бок, агулам 8 чалавек. Галоўнай фігурай летувіскага дэсанту, безумоўна, стаў Петрас Вішняўскас, чыё імя здаўна ўваходзіць у сусьветныя джазавыя анталёгіі.

Петрас ужо колісь супрацоўнічаў з Тодарам ды Вольгай у межах праекту "Цішы Лабаноры". Таму ў 2014 г. саксафінаста пагадзіўся завітаць у Беларусь ізноў, тым больш, што акром ракаўскае сэсіі, для яго адмыслова арганізавалі канцэрт у Менску. "Гэта быў такі ж экспэрымэнт, бясконцае жаданне што-небудзь спрабаваць. Фактычна ідея запрасіць Петраса і зрабіць імпрэзу ў к\з "Мінск" – усё гэта было толькі для таго, каб прыцягнуць яго да нас у ангар", – сьмяецца Вольга Дзядовік.

Прэзэнтацыя дэбютнага альбома гурту Essa, мажліва, адбудзецца цягам гэтае вясны. Канкрэтных датаў музыкі пакуль не называюць. Інфармацыя на гэты конт мусіць зьявіцца на афіцыйным акаўнце гурта.

Тэкст: Віктар Сямашка, Tuzin.fm

Essa

Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net