Праца над дыскам праходзіла каля года. Аўтарам усіх трэкаў на альбоме з’яўляецца бас-лідар гурта Алесь-Францішак Мышкевіч. Выключэннем стала кампазіцыя шведскага музыканта Нільса Ландгрэна "Anytime, Anywhere", для якой Chiefs Band зрабілі уласную аранжыроўку. Гэтую кампазіцыю музыканты вырашылі прысвяціць загінулай жонцы трамбаніста Chiefs Band Андрэя Альфера.
"Альбом будзе называцца "Jazz Pirates", – распавядае Алесь-Францішак Мышкевіч. - У альбом ўвойдуць 9 кампазіцый: з іх 5 вакальных і 4 інструментальныя".
На альбоме музыканты абяцаюць заставацца вернымі сабе – то бок па-ранейшаму прытрымлівацца традыцый Джэймса Браўна і "практыкаваць" махровы фанк-джаз.
Алесь-Францішак Мышкевіч: "Калі нехта, набываючы нашу пласцінку, будзе думаць, што гэта традыцыйны джаз, мы папярэджваем – гэта не так! Гэта не інтэлектуальны джаз, гэта джаз-адтапырка! Мы сябе называем джаз-фанк-свавольнікамі!"
Прэзентацыю альбома музыканты плануюць зладзіць у клубе "Мулен Руж". Алесь-Францішак Мышкевіч кажа, што цалкам верагодна, ўваход на канцэрт будзе вольным, дзеля таго, каб "сабраць увесь Мінск".
Альбом "Jazz Pirates" выйдзе на пачатку снежня на мінскай студыі "Вігма". А пасля, абяцаюць музыканты, з’явіцца і ў інтэрнэце.
Тэкст: Міра Шульц, "Еўрарадыё"
Фота: Зміцер Руцкі
Комментарии
Wait!!!
Ждуждуждуждуждужду! Видал по телевизору как дядьки жгли, аккомпанируя какой-то поп-певице, вот это было да. Попутал их с Apple tea поначалу. Но Chiefs Band поинтереснее, грув более яркий что ли.