О проекте

Внештатный эксперт В.Семашко: Chiefs Band "Jazz Pirates"

 

Виктор Семашко о дебютном альбоме Chiefs Band: "Калі Chiefs Band – сапраўды піраты, то ім відавочна не стае гумару й хуліганства, у добрым сэнсе разьдзяўбайства. Хочацца больш экспрэсіі, непрадказальнасьці, нястрыманасьці ды шалёнасьці".

Актэт на чале з бас-"крамбамбульцам" Алесем Мышкевічам набыў вядомасьць па “бульба-фанкавых” танцах у менскім клюбе "Графіці" й па акампанаваньні поп-зоркам. Апошняе, відаць, наклала свой адбітак, бо амаль усе сольныя партыі выглядаюць як завучаны школьнікам напамяць верш клясыка. Пры ўсёй годнасьці, ладнасьці ды прафэсійнасьці ансамбаль прытрымліваецца даволі вузкіх стандартаў, камбінуе пазнавальныя рытмы, гармоніі ды хады, ствараючы саўндтрэк для тэматычных карпаратываў кшталту NY-style. Хоць аўтар амаль усёй прадстаўленае музыкі – сам пан Мышкевіч, цягам праслухоўваньня не пакідае адчуваньне прыпадабненьня й дэкаратыўнасьці. Хочацца даведацца, якія ж гэтыя “піраты” насамрэч, бяз масак? Што ў іх адбываецца ўнутры? Ці ёсьць што сказаць асабістага?

Уставіць гэты дыск у прайгравальнік варта хаця б дзеля дзьвюх трэкаў, што прыхаваліся ў другой яго палове. Адзіная ў праграме беларускамоўная кампазыцыя "Час" выйшла найбольш выразнай, асабістай, удумлівай, з заблытанай гармоніяй у гітарным пройгрышы. І гэта адбылося ня столькі нават за кошт мовы, колькі праз сапраўды цікавыя сола. Навогул, файна, што ў гурце няма выключна акампануючых інструмэнтаў – усім ёсьць, дзе раскрыцца. Акурат за "Часам" прыемна ўразіў узор халоднага швэдзкага джазу – кавэр на Нільса Лангрэнда, які прыгожа разнастаіў плэйліст.

Калі Chiefs Band – сапраўды піраты, то ім відавочна не стае гумару й хуліганства, у добрым сэнсе разьдзяўбайства. Хочацца больш экспрэсіі, непрадказальнасьці, нястрыманасьці ды шалёнасьці. Не перашкодзіла б далейшае разьвіцьцё аўтарскіх кампазытарскіх ідэяў і выхад па-за межы джаз-фанку. Мяркую, што музыкі й самі тое адчуваюць.

Оценка: 6 из 10

Прочитать рецензии "штатных" экспертов на этот альбом, ПРОСЛУШАТЬ ЕГО и поставить свою оценку вы можете здесь

Об авторе:

Музыкант, журналист, поэт. Родился в 1980 году в Минске. Учился в музыкальных школах (фортепиано, гобой). В 2002 году окончил факультет журналистики БГУ. Автор и ведущий радиопрограмм "Новая зямля" (радио Unistar, с 2005 по 2009), "Кракатук" ("Радыё Рацыя", с 2010). С 2001 года – музыкант группы "Князь Мышкин", в 2004-2007 годах также участник группы "Нагуаль". Автор поэтических сборников "Марыя S." (2006), "Rera" (2011).


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net