О проекте

Гурт BosaeSonca прэзентуе нэт-версію "Залатога альбому" (+слухаць/спампаваць)

 

BosaeSonca прэзентавалі ў Інтэрнэце свой дэбютны альбом. Але назваць гэтую плыту дэбютнай у поўнай меры не атрымліваецца. Ідэі ды і самі песні, што прэзентаваныя на плыце, па словах музыкаў, выношваліся і "саспявалі" досыць працяглы час. Як вынік – альбом створаны і запісаны зусім не пачаткоўцамі, а ўжо дасведчанымі музыкамі.

Музычная каманда BosaeSonca існуе з 2006-га году. За час існавання калектыў не раз мяняў свой склад, стыль гучання ды падыход у творчай працы. Шляхам шматгадовых пошукаў BosaeSonca стварылі сваю ўласную вольную пляцоўку для музычных экспрэсій і эксперыментаў музыкаў гурта, якія апроч BS граюць і ў іншых музычных калектывах. У складзе нязменных апошнімі гадамі 4-х музыкаў (Алесь Кот-Зайцаў – гітара, вакал, Аляксандр Ясінскі – баян, Ян Саладуха – бас, Канстанцін Шакуноў – барабаны).

"Я вельмі рады, што "Залаты альбом" атрымаўся досыць канцэптуальным, – зазначае лідар каманды, Алесь Кот-Зайцаў, – гэта натуральная праблема гурта з 6-гадовай гісторыяй, які выдае першы дыск – хочацца ўзяць лепшыя з напісаных песень, але ў той жа час зрабіць не "the best", а сапраўдны канцэптуальны альбом. Мяркую, у выніку ў нас усё ж атрымлася".

"Залаты альбом" складзены з 11 трэкаў. CD-выданне дапоўненае адмысловым бонус трэкам – песняй "Золатам" у рэп-версіі BajSan`a. Адметнасцю плыты стала гучанне ў аранжыроўках струннага трыо, а таксама нязвыклае выкарыстанне баяна – інструменту, які за апошні час стаў візітоўкай гурта BosaeSonca. Большасць песень, прадстаўленых на "Залатым альбоме", ужо выконваліся гуртом падчас жывых выступаў, але не абыйшлося і без прэм’ерных трэкаў.

Канцэртная прэзентацыя плыты адбылася ў рамках праекту "Жывы Тузін" пры падтрымцы гурта "Ili-ili". Канцэрт прайшоў 24-га студзеня ў менскім клубе "Loft". Там жа быў прэзентаваны CD "Залатога альбому", выдадзены лэйблам Vigma.

Спампаваць альбом можна на сайце Tuzin.fm і афіцыйным сайце Bosaesonca.by.

Тэкст: прэс-рэліз, Experty.by


Чтобы оставить свой комментарий к этой публикации, войдите в систему. Нам важно ваше мнение!

Или авторизируйтесь посредством:

 

Комментарии

Прослушал - ни чего не

+1
0
-1

Прослушал - ни чего не зацепило :(

 

RSS

RSS-материал

награды Experty.by

рецензии и аудиозаписи

алфавитный каталог

  • более 350 альбомов
  • онлайн-прослушивание
  • описания и рецензии
  • ссылки на легальное скачивание

Последние комментарии

 
 
Developed by Lynxlab.net