Гурт BosaeSonca прэзентуе акустычны альбом "Адпусці". У яго ўвайшлі як лепшыя песні з "Залатога" альбому, так і кампазіцыі, якія ніколі не выдаваліся за дзесяць год існавання гурта.
Па словах музыкаў, за час працы гурта BosaeSonca накапілася досыць шмат песень, якія ніяк не ўпісваліся ў канцэпт "Залатога" альбому.
– Папросту "выкінуць" гэтыя песні мне было вельмі шкада, бо гэта ўсё ж частка маіх думак, няхай сабе і колішніх, – кажа лідар гурта Алесь Кот-Зайцаў. – Да таго ж, я ведаю, што ёсць людзі, якія вельмі любяць гэтыя песні і ходзяць на канцэрты BS менавіта з-за іх. Але рабіць альбом перажытых, старых песень, свайго роду "альбом-рэтраспектыву" ў свае 25 год я палічыў за глупства :)
Музыкі вырашылі перааранжыраваць старыя песні, аздобіць іх гучаннем струнных і заміксаваць з новымі, актуальнымі цяпер для гурта трэкамі.
– Трэба было прыдумаць, як такі рознашорстны матэрыял спалучыць у агульны альбом. Рашэнне знайшлося ў жывым гуку, – тлумачыць выбраны падыход да запісу Алесь Кот-Зайцаў. – У працэсе live-выканання гэтых песень аднымі і тымі ж музыкамі, "тут і цяпер", ствараецца свайго роду агульная атмасфера, агульны настрой i гук. У выніку мы атрымліваем жывую экспрэссію, якую ў студыі зазвычай захаваць цяжка, а таксама вырашаем праблему з рознашорстнасцю матэрыяла.
Спачатку музыкі планавалі запісаць альбом на адной з польскіх студыяў, але потым нечакана для сябе даведаліся, што ў мінскім "Доме радыё" можна ўвасабіць прыдуманае: запісаць гурт разам са струнным трыа.
– Нашая краіна вельмі багатая на сюрпрызы. Апынулася, што ў "Доме радыё" на вуліцы Чырвонай ёсць студыя з абсталяваннем па вялікім рахунку сусветнага ўзроўню. Там звычайна рэпетуе і запісваецца сімфанічны аркестр. Таму з нашымі сціплымі патрабаваннямі, мы цалкам змаглі рэалізаваць там усе свае задумы. Далей прыйшлося толькі трошкі дапрацаваць матэрыял, дадаць "разыначак" і зрабіць звядзенне, – распавядае Алесь Кот-Зайцаў.
Яшчэ адной "фішкай" альбому, па словах музыкаў, з’яўляецца ягонае аздабленне. Дызайн вокладкі зрабіў вядомы беларускі дызайнер Міхал Анемпадыстаў.
– Магчыма мала хто ведае, але Міхал некалькі апошніх гадоў з’яўляецца аўтарам плакатаў-афіш да фэсту "Бардаўская восень". А unplugged-гучанне нашага гурта непарыўна звязанае з гэтым фестывалем, бо мы ўжо гадоў пяць традыцыйна з’яўляемся ўдзельнікамі "Бардаўскай восені". Можна сказаць, што і атмасфера, і вокладка гэтага альбому досыць асеннія, – кажа Алесь Кот-Зайцаў.
Спампаваць рэліз на сайце Ultra-Music
Текст: Вячеслав Радионов, Ultra-Music
Комментарии
Первое прослушивание
Молодцы, что сохранили "би-сайды" для истории! И вот такой действительно концептик состоялся из уже вышедшего, но переосмысленного, и старого-до селе неизданного. А потом можно вторую часть "живья" выпустить - "Адпусцi-2" - с не включенными в первую треками опубликованного электричества, но в акустическом варианте, плюс еще старое-не изданное. И это не шутка, а предложение! Хорошая группа, у которой хорошие песни пропадать не должны!
Группа достаточно скучная, но
Группа достаточно скучная, но не простая. Играют своё. Потому заслуживают уважения