Гурт "Мутнаевока" прадставіў свой новы сынгл пад назвай "Ліхаманка", у які ўвайшлі чатыры новыя песьні. "У нашых песьнях цэлы спэктар пачуцьцяў. Тут супярэчнасьці між мусовым і жаданым, вар’яцтвам і цьвярозым розумам, сарказмам ды сур’ёзнымі рэчамі. Хочацца, каб кожны, хто пачуў нашыя трэкі задумаліся над сваім месцам у грамадзтве", – кажа Яўген Змушка.
"Ліхаманка" – другі запар сынгл ад каманды "Мутнаевока". Летась яны выдалі свой EP "Усе мае сябры". Удзельнікі каманды лічаць, што ў такім фармаце найлепш прадстаўляць сваю творчасьць. Так што выходзіць, што за сем гадоў свайго існаваньня ў дыскаграфіі гурта толькі адзін поўнафарматны альбом – "Пошлы Gламур" (2010).
У новы сынгл увайшлі чатыры новыя песьні. Лідэр каманды Яўген Змушка кажа, што ў гэтых творах яго асабісты пагляд на тое, што адбываецца наўкол. "У нашых песьнях цэлы спэктар пачуцьцяў. Тут супярэчнасьці між мусовым і жаданым, вар’яцтвам і цьвярозым розумам, сарказмам ды сур’ёзнымі рэчамі. Хочацца, каб кожны, хто пачуў нашы трэкі задумаліся над сваім месцам у грамадзтве". Што да музычнага боку працы, то тут "Мутнаевока" застаецца нязьменным свайму стылю. ""Ліхаманка" – гэта ўвасабленьне панк-року. Але тут мы паказваем, што гэтая музыка можа быць ня толькі агрэсіўнай", – заўважае выканаўца.
Месца музыкі ў сваім жыцьці ўдзельнікі "Мутнагавока" вырашылі праілюстраваць на вокладцы свайго сынглу. Са словаў музыкаў, там выяўленыя чатыры фігуркі, якія падобныя да людзей, якіх ахапіла першабытная радасьць з той нагоды, што яны знайшлі крыніцу мэлёдыі. І замест таго, каб высьвятляць прыроду яе паходжаньня ды крычаць на ўвесь сьвет пра сваю знаходку, яны проста аддаліся плыні асалоды.
Жывая прэзэнтацыя сынглу "Ліхаманка" адбудзецца ў межах вялікага сольнага канцэрту гурта "Мутнаевока" 5 чэрвеня ў 19:00 у клюбе Rе:Public.
Спампаваць EP "Ліхаманка" на сайце "Тузін Гітоў"
Тэкст: "Тузін Гітоў"
Комментарии
ни рыба, ни мясо. Так и не
ни рыба, ни мясо. Так и не понял, нравится мне или нет. Но в целом склоняюсь к положительному мнению. Что-то всё-таки в них есть.