27 лютага ў клубе Re:Public адбылося ўручэнне "Даём рады 2016" – штогадовай музычнай прэміі "Еўрарадыё" . У вялікім урачыстым канцэрце узялі ўдзел гурты Drymon, :B:N:, Dzieciuki, "Дай Дарогу!" і Neuro Dubel.
"Дэбютам" рэдакцыя радыёстанцыі назвала гурт Teleport (на фота): музыкі таксама атрымалі 20 гадзінаў запісу на студыі Osmos. Лепшым фэстам мінулага года стаў фестываль "Басовішча", праектам – металічны "36/13".
Узнагароду за лепшае відэа атрымаў гурт Nuteki, сінглам 2015 года назвалі "Голыя танцы" "Мутнагавока". Альбомам года сталі "Лекавыя травы" Re1ikt. "Сольны выканаўца -2015" – Mustelide, "Гурт" – "Крамбамбуля".
Апроч таго відэа "Ag" "Серебряной свадьбы" і "Отравленные мозги" "Дай Дарогу!" атрымалі ратацыю ад украінскага тэлеканала A-One, дыпломамі ў жартаўлівых намінацыях былі адзначаны гурт IQ48 і іх бубнач Tony Fadd і гурт Akute.
Тэкст: Маша Калеснікава, "Еўрарадыё"