Фолк-метал гурт TerraKod прэзентаваў максі-сінгл "Мята". Рэліз змяшчае дзве версіі загалоўнай песні – беларускую і польскую, а таксама канцэртны баевік "Брудныя танцы". Абедзве песні ўвойдуць у склад альбому, над запісам якога музыкі працуюць цяпер.
Назва будучай плыткі пакуль трымаецца ў сакрэце. Сінгл дае зразумець, якім будзе лонгплэй: цяжкая гітарная музыка з нязменнай дудой і гендэрна роўнай вакальнай парай наперадзе.
– Песня "Мята" – лакмус душы рок-музыканта. Менавіта таму яна была абраная для першага сінглу з альбому, – каментуе вакаліст калектыву Байсан, – Мы імкнемся максімальна гарманічна спалучаць народныя матывы з сацыяльнай лірыкай – таму героем гэтай песні не мог стаць ніхто акрамя Эрнэста Хэмінгуэя. Мы не маралісты і наша творчасць – шчырая рэфлексія на жыццё, як яно ёсць. Такім, глабальна і будзе ўвесь альбом – чад, дуда і брудныя танцы.
Хутка мае адбыцца паказ выступу гурта ў эфіры буйнейшага тэлевізійнага тв-шоў Польшчы "Tylko muzyka – Must Be The music". На пачатку восені музыкі ўзялі ўдзел у адборачным канцэрце ў Варшаве разам з гуртамі Drum Exctasy і Rostany. Выканаўшы інспіраваную творчасцю Ларысы Геніюш кампазіцыю "Птушкі без гнёздаў (Ночы)" яны атрымалі цёплыя водгукі журы і "3 супраць 1" у галасаванні. Эфіры перадачы адбываюцца штонядзелю.
Сваімі ўражаннямі ад польскага тэлебачання дзеліцца вакалістка гурта Кася, – "Пры ўсіх за і супраць телівізійных шоў – гэта вялікі досвед для нас. Нам было прыемна атрымаць адзнаку ад зусім незнаёмай публікі – і слухачоў і журы. Стаячая авацыя – лепшы камплімент для музыкі любога жанру. Было кранальна. Мы вырашылі "закрыць гэты гештальт" і запісаць версію "Мяты" па-польску, таму сінгл атрымаўся дзвюхмоўным."
Бліжэйшы выступ каманды адбудзецца 16га лістапада ў Берасці разам баявымі таварышамі па рок-н-ролу – гуртом Sciana.
Спампаваць максі-сінгл на сайце Ultra-Music.
Тэкст: прэс-рэліз
Комментарии
Навеяло
Это, конечно, не так чтобы очень сильно походило на... любимейшую... отечественную группу "экспертов", про которую в какой-то из рецензий было написано что-то вроде "Бабкина с тяжелыми гитарами", отвечающую "экспертам" взаимностью в чувствах, но в одном сборном концерте обе эти команды были бы уместны. Здесь все, естественно, пометалличнее, но так же не слишком глобально перспективно в отношении масштабной раскрутки и стрижки дивидендов со своего творчества. Опыт "двойника" мне это подсказывает, когда из симпатичного выросло не понять что. TerraKod, на мой взгляд, первую стадию проигнорировал вообще.
неяк ніяк
Першы сінг нашмат больш спадабаўся. Запісана якасна, але песні неяк распадаюцца, не адчуваецца адзінства "сучаснай" і "старой" частак. І неяк усё без вастрыні, занадта сярэдне і ні аб чым, быццам песні дзеля саміх песень. Жалка, што развіццё гурта пайшло так.
Есть вопрос
Соединение фолка с другими стилями имеет свои закономерности. Размеренные атмосферные интерпретации обычно выигрышные, будь то попса или металл. В то же время более-менее быстрые интерпретации версии фолк-песен (во всяком случае, белорусских) чаще всего выглядят искусственно и лубочно. Теряется магия, если хотите.
TerraKod пошел как раз по рискованному второму пути, который до них исследовал Litvintroll (времен первого альбома) и Unia (в которой также пела вокалистка TerraKod). И преуспел несколько больше. По сравнению с ЕР 2012 большой шаг вперед сделан по звуку и подаче. Более оформленно выглядит и сам материал.
Но по большому счету весь кайф той же заглавной песни "Мята" не в "распевных" (и да, лубочных) куплетах, а в жестких нефолковых припевах ("Спытай у Эрнэста, з якога ты цеста", - отчетливо выводит новобранец проекта Байсон). Та же история со вторым треком (только там уже Байсон рычит). Отсюда логичный вопрос - а нужны ли эти фолк-фрагменты вообще?
неплохо... заметил, что фолк
неплохо... заметил, что фолк всегда украшает всё-что угодно