Фолк-метал гурт TerraKod презентаваў дэбютны альбом "Paspality". Паўнафарматнік – вынік працы фармацыі, якая пачалася, як жывы all stars band музыкаў з Берасця і стала ўдзельнікам шэрагу міжнародных фэстаў. Назва "Paspality" – ідэальная для альбома, у якім пад стылізаваным сімвалам Берасця аб’ядналіся такія розныя музыкі і стылі.
На рахунку гурта перамогі на фестывалях "Sound of Borderland" (Польшча) і "Men’s Fest" (Беларусь), удзел у Zahid (Украіна), Basowiszcza (Польшча), Bandersztat (Украіна), Kupalskaje Kola (Беларусь) і іншых буйных мерапрыемствах.
– Падыход да стварэння альбома быў дастаткова простым і шчырым: мы ўзялі лепшае з жывых выступаў гурта, песні, пад якія публіка шалее максімальна, – тлумачыць салістка Кася. – TerraKod працуе, закцэнтавана на драйве і жывых выступах як першакрыніцы і мы вырашылі не сабе не здраджваць. Проста павыкідалі ўсё залішняе – балады і лірычныя адхіленні. Па выніку – 100% фолк-метал. Без саплей.
Выхаду альбома папярэднічалі два "інтэрнацыянальных" сінгла – "Myata" і "Rasa.by". Першы – беларуска-польскае прысвячэнне Эрнэсту Хэмінгуэю – стаў "візіткай" гурта на байк-фестывалях. Другі – пераасэнсаванне латышскай песні Migla Migla Rasa Rasa – быў выдадзены ў Беларусі і Латвіі адначасова і стаў падзеяй, якая вызначыла наканец назву стыля гурта – "новая хваля беларускага фолк-метала".
"У альбоме шмат лірыкі і поту жывых выступаў. Мы ў студыі перажылі па некалькі жыццяў саміх сябе і гэтых песень і шмат спачатку запарваліся на тэндэнцыйных парадах калямузычнай тусоўкі. А потым у адзін момант прыйшло такое дакладнае разуменне – да нахалеру ўвесь гэты фэйк. Брудныя танцы – значыць брудны саунд. Сэкс, дуда, ракенрол! – рэзюмуе другі вакаліст Байсан.
Паслухаць альбом ужывую можна 6-га чэрвеня на байк-фестывалі ў Кабылянах (Польшча). Канцэртная прэзентацыя альбома ў Берасці пройдзе 13-га чэрвеня.
Спампаваць альбом па трэках можна на афіцыйным Soundcloud.
Тэкст: Experty.by паводле прэс-рэліза
Комментарии
Фолк-метал с женским вокалом
Фолк-метал с женским вокалом - вообще безпроигрышный вариант, особенно когда вокал качественный, как на этой записи.