Другі альбом проекта электроншчыка Бубна, паэта Байсана і гітарыста Леаніда Нарушэвіча ("Князь Мышкин").
Buben – электроніка
Naruszewicz – гітара
Baisan – голас
музыка – Buben/Naruszewicz
словы – Baisan
запіс – BigBubenStudio
звядзенне-мастэрынг – Vlad Buben
дзе ўзяць
Набыць на iTunes .
Cацсеткі: Facebook, VK.
меркаванні штатных экспертаў*
Конрад Ярафееў
адзнака: 7,00
Очередной диск плодовитого трио звучит, признаться честно, точно так же, как и их предыдущий диск. Особенность здесь – наличие большого количества англоязычных треков, которые, как мне кажется, не слишком удачны – в целом пока что у Байсана лучше все-таки получается на родном языке. Некоторая неуклюжесть текстов, впрочем, удачно компенсируется как-то на редкость удачно прозвучавшей гитарой Нарушевича, так что слушается это все вполне прилично, конечно, если вы любите spoken word под свободную импровизацию. А если вам еще и с национальным налетом подавай – так вообще замечательно.
Experty.by
Мікалай Янкойць
адзнака: 7,00
"Enighet Ensamhet" пазбег галоўнага недахопу свайго папярэдніка: на ім і не пахне спакоем і халоднасцю, ён трывожны і рваны. Запіс "пачкам" зрабіў гучанне BNB больш рухавым і энергічным, але прынёс і свае мінусы: разбіраць тэксты на музычным палатне стала складаней, баланс паміж трыма складнікамі праекта часам губляецца. Затое самі складнікі паасобку сталі ярчэйшымі: нойз усё дзічэе, гітара усё часцей стварае настрой, а не падладжваецца пад яго. Дэкламацыя Алеся Плоткі загучала натуральней, смялей, і ад гэтага больш эмацыйнымі здаюцца самі вершы. А вось рытмы спрацоўваюць па-рознаму: адны цягнуць у транс ("10 Hipster Rules"), іншыя выглядаюць чужародна, перашкаджаюць хаосу разгарнуцца напоўніцу ("MA of MDMA"). Цяжкі для ўспрымання, але моцны дыск; трыа рушыць у правільны бок.
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 6,00
Другі альбом трыа пазіцыянуецца як студыйны лайв. Гэта дадало пэўнай жывасці і з'яднала трэкі, якія плаўна перацякаюць адзін у адзін, і нават ангельскамоўная частка альбома стыкуецца лепей. Тэксты прадказана высокага ўзроўню, шчыльныя, насычаныя эклектыкай жыцця сучаснай Беларусі. Але захаваліся тыя ж асаблівасці: адсутнасць развіцця кампазіцый, недахоп дынамікі, падабенства настрою, роўнасць дэкламацыі і яе тэмпу. Калі на дэбютным альбоме яны ўспрымалася хутчэй як фішкі, то цяпер – як раздражняючыя фактары і будучыя праблемы. У першую чаргу магчыма змяньшэнне цікавасці да новага матэрыялу як слухачоў, так і саміх удзельнікаў праекта. А пакуль што атрымліваем інтэлектуальную, складаную, шматслойную і неміласэрную сваёй аднастайнасцю творчасць.
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 4,00
Альбом опирается на успешную формулу январского диска "Bulbahuana", где к абстрактной электронике Бубна и речитативу Байсана впервые присоединилась гитара Нарушевича, добавив экспериментам сложившегося дуэта нужную долю музыкальности. Но, во-первых, новая работа слишком похожа на предшественницу. Во-вторых, технически она слабее, поскольку записана живьем в один дубль. Таким образом нарушено тонкое равновесие трех элементов, которое делало прошлый альбом особенным. Не говоря уже о том, что тексты Байсана в этом варианте (особенно англоязычные, которых на данном диске многовато) периодически просто не разобрать. В итоге вторая половина диска превращена в набор необязательного шума, ритма и слов. По качеству материала это recording session, но не альбом.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку найлепш зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на VK. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам: