Дебютны альбом праекта электроншчыка Улада Бубна, паэта Байсана (Алесь Плотка) і гітарыста Леаніда Нарушэвіча ("Князь Мышкин").
Buben – электроніка
Naruszewicz – гітара
Baisan – голас
музыка – Buben/Naruszewicz
словы – Baisan
запіс – BigBubenStudio
звядзенне-мастэрынг – Vlad Buben
дзе ўзяць
Набыць на iTunes .
Cацсеткі: Facebook, VK.
меркаванні штатных экспертаў*
Конрад Ярафееў
адзнака: 7,00
Мелодекламация нынче крайне в моде: с одной стороны, на волне популярности хип-хопа, с другой – в силу общего движения на возрождение национального языка и наличия молодых поэтов. Конечно, книжки всегда сложнее продать, чем предложить послушать музыку. В данном случае Baisan записывает свои тексты совместно с нашими орденоносными авангардистами – Нарушевичем и Бубном. Тексты могут нравиться и не нравиться, декламация порой провисает, особенно в англоязычных текстах, но музыкальное сопровождение при этом звучит очень органично и в целом хорошо. Альбом, возможно, не обязательный, но уж точно и не плохой.
Experty.by
Ягор Цывілька
адзнака: 7,00
Пашырэнне дуэта Buben Baisan да фармата трыо – крок, безумоўна, удалы. Атрымалася пераканаўча і на дзіва збалансавана, асабліва калі ўлічваць, што стыкуюцца тут імправізацыйная гітара, электронная музыка ды сучасная паэзія. Выкарыстанне англійскай мовы ў трэках не назваць такім ужо ўдалым ходам, але і раздражнення не выклікае. Выйшаў такі цікавы эксперымент для сябе і сваіх – аматараў складанага інтэлектуальнага мастацтва. Тыя ж, хто ад музыкі чакае перш-наперш эмацыйнага ўздзеяння, "Бульбахуану" могуць смела прапускаць. Меланхалічная дэкламацыя шчыльных тэкстаў, усе дэталі якіх раскрываюцца не з першага праслухоўвання, сітуацыйная гітара і фонавы біт наўрад ці ўсхвалююць душу (хіба што ад настальгічных успамінаў у "Верлібры Маўчанне").
Experty.by
Зміцер Безкаравайны
адзнака: 6,00
Альбом нового проекта в общем и целом продолжает ранее публиковавшиеся "дуэтные" наработки Влада Бубна и Алеся Плотки в области "электронной поэзии": речитативы в сопровождении достаточно абстрактных зарисовок. Немного бита, немного шума, немного вербальной экспрессии – взболтать, но не смешивать. Присоединение к дуэту мастера импровизационных этюдов Леонида Нарушевича из "Князя Мышкина" получилось органичным и обогащающим. В битово-шумово-словесном контексте появились фрагменты мелодий, пусть даже на уровне эмбиентных всплесков гитар и фоновых синтезаторных пассажей. Это не лишило результат отстраненности и характерной для проектов Бубна и Байсана "непесенности", но несколько приблизило его к музыкальности в более стандартном смысле этого слова. Как и его предшественники, альбом тяжеловато слушать целиком (подводит однообразие материала и голосовой подачи), но он явно интереснее предыдущих работ Бубна и Байсана.
Experty.by
Мікалай Янкойць
адзнака: 6,00
Услухоўвацца ў музыку "Бульбахуаны" складана, але цікава: замест звыклых песенных форм тут гукавы калаж, коўдра са шматочкаў, замест мелодый – знешне хаатычныя наслаенні, зрэдку разбаўленыя чымсьці паўтаральным і ўстойлівым (накшталт басовага рыфа ў "Пушчы" ці клавішных падкладак у "Muse"). Зрэшты, асобныя дэталі гэтага слаёнага пірага заўважаеш толькі з трэцяга-чацвёртага праслухоўвання: на першых усю ўвагу цягнуць тэксты Алеся Плоткі. Англамоўныя – іх тут роўна палова – падаюцца халоднымі, нават адчужанымі; беларускія ярчэйшыя і вобразамі, і самім характарам дэкламацыі: разам з мовай узнікаюць тонкія, ледзь заўважныя нюансы і настроі. Агулам – добры эксперымент, якому, пры ўсёй рухавасці музычнай часткі, нестае дынамікі: усё гучыць роўна і неяк занадта спакойна, амаль безэмацыйна.
Experty.by
* Рэцэнзіі, адзнакі і каментары аўтараў праекта не прэтэндуюць на праўду у апошняй інстанцыі, а толькі адлюстроўваюць меркаванні канкрэтных людзей і з'яўляюцца спосабам ініцыяваць праслухоўванне запісаў, а таксама іх далейшае абмеркаванне. Больш падрабязна.
УВАГА!
Кожны карыстальнік можа паставіць сваю адзнаку гэтаму дыску цягам 15 дзён ад моманту публікацыі рэцэнзій. На падставе адзнак актыўных зарэгістраваных карыстальнікаў (якія ацэняць не менш за 15% альбомаў каляндарнага года) ўручаецца асобная ўзнагарода прэміі Experty.by – "Прыз народных экспертаў". Адзнакі карыстальнікаў уплываюць на размеркаванне прызоў і ў іншых намінацыях.
Паставіць адзнаку найлепш зарэгістраваўшыся на Experty.by АЛЬБО здзейсніўшы ўваход на сайт з дапамогай экаўнта на VK. Пасля гэтага зайдзіце на тую ж старонку і пастаўце адзнаку ў адмысловым блоку. Вы таксама маеце магчымасць пакінуць свой каментар.
список проголосовавших по оценкам:
Комментарии
Pušča
Зацікавілі беларускамоўныя трэкі. Падабаюцца падобныя эксперыменты, узгадваецца праект Улада Бубена з Вольгай Гапеевай, але тут гукарад больш разнастайны, дзякуючы ўдзелу Леаніда Нарушэвіча.
new Buben and Ukrainian poetry
http://www.experty.by/content/angie-i-buben-zapisali-tanets-u-tsirku-slu...
Серьёзная работа
Переписал на кассету, поставил в магнитофон "Беларусь" на репит и поломал магнитофон.
2 Серьёзная работа
надо в суд подавать значицо за такое на производителя)))
Это куда-то рядом с "Путь
Это куда-то рядом с "Путь домой" Пукста. Послушал. Ознакомился. Хорошо. Пусть полежит здесь на полочке - вдруг еще когда-нибудь захочется послушать.
-
сложная работа для эксперта в беларуси оценить такое. я поставлю 6
idzem dalej
Buben i Baisan - Horad
https://www.youtube.com/watch?v=jvOjALxKrqw